Мінск 01:12

У Літве затрымалі сем падазраваных у паветранай кантрабандзе цыгарэт з Беларусі

Кантрабандны груз
Ілюстрацыйнае фота: памежнае ведамства Літвы

11 кастрычніка, Позірк. У Літве 10 і 11 кастрычніка правялі “шэраг паспяховых аперацый, каб нанесці ўдар па кантрабандыстах, якія транспартавалі цыгарэты з Беларусі на аэрастатах”, паведамляе Служба аховы дзяржаўнай мяжы (САДМ) гэтай балтыйскай дзяржавы.

У аперацыях — “у тым ліку для арганізацыі вобшукаў і засад” — удзельнічалі падраздзяленні крымінальнай выведкі САДМ, атрад спецыяльнага прызначэння, супрацоўнікі розных кантрольна-прапускных пунктаў, былі выкарыстаныя верталёты са спецабсталяваннем. Да рэйдаў прыцягнулі прадстаўнікоў іншых органаў.

Затрыманні здзейснілі на тэрыторыі Алітускага, Лаздзійскага, Друскінінкайскага і Вільнюскага раённага самакіраванняў. Шасцёра затрыманых — грамадзяне Літвы, сёмы — замежнік.

“У рукі памежнікаў трапіла больш за 20 тысяч пачкаў цыгарэт розных відаў з беларускімі этыкеткамі, якія, як падазраецца, былі дастаўленыя ў Літву па паветры, а таксама некалькі аўтамабіляў і іншыя доказы, якія маюць значэнне для расследавання”, — гаворыцца ў паведамленні.

Аналагічныя мерапрыемствы па прадухіленні кантрабанды з дапамогай аэрастатаў “працягваюцца і плануюцца ў найбліжэйшай будучыні”, заяўляе САДМ.

6 верасня паведамлялася, што ў студзені — чэрвені 2024 года мытнікі Літвы спынілі кантрабанду 6,9 млн пачкаў цыгарэт на агульную суму (уключаючы абавязковыя падаткі) 9,7 млн еўра. Паводле інфармацыі мытні, па фактах незаконнага ўвозу былі распачатыя 32 расследаванні. У агульным аб’ёме кантрабанды 77% прыпала на мяжу з Расіяй, 16% — з Беларуссю.

Праз месяц стала вядома, што ад пачатку года ў Літву з Беларусі заляцела больш за 600 паветраных шароў (метэазондаў) з кантрабанднымі цыгарэтамі. Памежнікі перахапілі больш за 70 шароў (каля 11,6%).

Каля мяжы з Літвой затрыманы мужчына з аэрастатам

11 кастрычніка, Позірк. Грамадзяніна Беларусі з аэрастатычным шарам затрымалі 11 кастрычніка пагранічнікі каля гарадскога пасёлка Воранава (Гродзенская вобласць) ля мяжы з Літвой, паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага пагранічнага камітэта. Адзначаецца, што акрамя аэрастата ў аўтамабілі мужчыны знайшлі газавы балон і GPS-трэкер. Падчас агляду жытла …
Падзяліцца: