Мінск 17:46

Ціханоўская выступіць у Бруселі на Форуме парламенцкай дэмакратыі ЕС

Апублікавана на адкрытай версіі “Позірку” 29 верасня 2026 года ў 09:50

Ілюстрацыйнае фота: сайт Еўрапарламента

27 верасня, Позірк. Дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская выступіць 29 верасня на адкрыцці II Форуму парламенцкай дэмакратыі ЕС (EU Parliamentary Democracy Forum), паведаміў “Позірку” галоўны дарадца палітыка Франак Вячорка.

Форум пройдзе ў Брусэлі 29 верасня — 2 кастрычніка.

Пасля выступлення, паводле слоў Вячоркі, Ціханоўская возьме ўдзел у дыскусіі з віцэ-прэзідэнтам Еўрапарламента Эстэбанам Гансалесам Понсам.

У форуме будуць удзельнічаць каля 700 чалавек — дэпутаты Еўрапарламента і нацыянальных парламентаў еўрапейскіх краін, прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці, моладзевых арганізацый і ўніверсітэтаў, эксперты.

Асноўныя тэмы форуму — абарона дэмакратыі і дэмакратычных інстытутаў, процідзеянне пагрозам выбарам, падтрымка грамадзянскай супольнасці, умацаванне супрацоўніцтва паміж Еўрапарламентам і нацыянальнымі парламентамі.

Форум парламенцкай дэмакратыі ЕС праводзіцца Еўрапарламентам. Упершыню прайшоў 19 лістапада 2025 года.

Падзяліцца: