Дэмсілы анансавалі хуткае пашырэнне кола партнёраў Міжнароднага гуманітарнага фонду

11 кастрычніка, Позірк. Пра хуткае пашырэнне кола партнёраў Міжнароднага гуманітарнага фонду дапамогі беларускім палітвязням было заяўлена 11 кастрычніка на пасяджэнні Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК).
Паводле інфармацыі прэс-службы АПК, запрошаны на пасяджэнне галоўны дарадца дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка паведаміў удзельнікам сустрэчы пра “зрухі ў справе стварэння міжнароднага фонду дапамогі рэпрэсаваным і іх сем’ям, заснавальніцай якога раней выступіла Нарвегія, зрабіўшы першы грашовы ўнёсак”.
“Пасля перамоў у Осла (Ціханоўская наведвала Нарвегію на гэтым тыдні. — “Позірк”.) стала вядома, што найбліжэйшым часам да фонду далучацца яшчэ некалькі краін Еўропы”, — гаворыцца ў паведамленні.
Прадстаўнік АПК па міжнародным і еўрапейскім супрацоўніцтве Уладзімір Астапенка паведаміў удзельнікам пасяджэння пра падрыхтоўку да “Стратэгічнага дыялогу з ЗША, які мае адбыцца на пачатку снежня 2024 года”, “узгадненне падыходаў да правядзення ацэнкі запатрабаванняў беларускай грамадскай супольнасці”, а таксама пра “шэраг мерапрыемстваў “Тыдня Беларусі” ў Бруселі, запланаванага на сярэдзіну снежня”.
Пра фармаванне Міжнароднага гуманітарнага фонду дапамогі беларускім палітвязням было абвешчана сёлета ў красавіку падчас візіту Ціханоўскай у Нарвегію. Афіцыйны Осла стаў першым, хто заявіў, што зробіць унёсак — 10 млн нарвежскіх крон (каля 850 тыс. еўра).
Напрыканцы траўня міністр міжнароднага развіцця, супрацы і знешняга гандлю Швецыі Ёхан Форсель паведаміў, што Стокгольм выдзеліць 5 млн шведскіх крон (каля 430 тыс. еўра) для фонду.
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаНамінальны сярэдні заробак у ліпені вырас на 2,2% — Белстат (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінула 16 грамадзян БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- ГрамадстваУ Літве затрыманыя трое падазраваных у незаконнай перавозцы 6 тыс. пачак беларускіх цыгарэтМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



