Мінздароўя: У Беларусі ў аднаго з пацыентаў выяўлены варыянт каранавіруса XEC

14 кастрычніка, Позірк. У Беларусі ў аднаго з пацыентаў выяўлены варыянт каранавіруса XEC, заявіла намесніца міністра аховы здароўя — галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Святлана Нячай са спасылкай на даныя лабараторыі НДІ гігіены, таксікалогіі, эпідэміялогіі, вірусалогіі і мікрабіялогіі Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.
У афіцыйным каментарыі чыноўніцы, які апублікавала 14 кастрычніка прэс-служба Мінздароўя, сцвярджаецца, што спецыялісты згаданага НДІ “вядуць пастаянны маніторынг з’яўлення новых варыянтаў каранавіруса”.
“У краіне маецца ўсё неабходнае лабараторнае абсталяванне для правядзення дыягнастычных даследаванняў каранавірусаў. Улічваючы высокую генетычную разнастайнасць віруса, класіфікацыя варыянтаў віруса з цягам часу можа мяняцца”.
Пра тое, што ў Беларусі цыркулюе штам амікрон і яго новыя падвіды — FLiRT і XEC, заявіў у эфіры “Радыё-Мінск” 11 кастрычніка намеснік галоўнага ўрача Мінскага гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Рыгор Гяцюк, каментуючы сітуацыю з захваральнасцю на кавід ў сталіцы.
Яшчэ 29 верасня Мінздароўя заяўляла, што ХЕС у Беларусі не знойдзены.
Пра сітуацыю з захваральнасцю і смяротнасцю ад COVID-19 Мінздароўя не інфармуе насельніцтва з пачатку ліпеня 2022 года.
На той момант афіцыйна паведамлялася, што пандэмія забрала жыццё 7.118 беларусаў. У той жа час ініцыятыва беларускіх медыкаў “Белыя халаты” ў сваім даследаванні, спасылаючыся на артыкул у адным з самых аўтарытэтных медыцынскіх часопісаў The Lancet, заявіла пра смяротнасць на ўзроўні 81,6–93,4 тыс. чалавек.
У тым жа даследаванні гаварылася пра “блытаніну” ў рэалізацыі праекта вытворчасці айчыннай вакцыны супраць COVID-19.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Палітыка
- ЭканомікаБеларусь заняла 12-е месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн за студзень — люты 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛітва за суткі спыніла 18 спробаў парушэння мяжы з тэрыторыі Беларусі — новы рэкорд 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства



