Чарговая група беларускіх вайскоўцаў пройдзе навучанне ў Расіі

19 кастрычніка, Позірк. Чарговая група беларускіх вайскоўцаў 19 кастрычніка накіравалася ў Расію для навучання ў адным з навучальна-баявых цэнтраў, вынікае з інфармацыі прэс-службы Міністэрства абароны.
Начальнік галоўнага ўпраўлення баявой падрыхтоўкі Узброеных сіл Уладзімір Белы паведаміў, што ваеннаслужачых адпраўляюць у РФ, каб яны маглі “пераняць перадавыя методыкі падрыхтоўкі войскаў для далейшага ўкаранення іх у практыку падрыхтоўкі сваіх вайсковых часцей”.
“Па прыбыцці дадому яны змогуць давесці да сваіх камандзіраў, падраздзяленняў усё тое лепшае і новае, што маецца ў практыцы Узброеных сіл Расіі, — сказаў ён. — Найлепшыя з іх пасля навучання стануць штатнымі інструктарамі ў нашых злучэннях і вайсковых часцях”.
Паводле яго слоў, “літаральна на днях” завяршыў падрыхтоўку ў РФ адзін з танкавых батальёнаў Беларусі. Расійскія вайскоўцы, сцвярджае Белы, “высока ацанілі” ўзровень падрыхтоўкі беларускіх калег.
“Усе перадавыя тэхналогіі, якія выкарыстоўваюцца ва Узброеных сілах Расійскай Федэрацыі, былі выкладзеныя нашым вайскоўцам. Мы пабачылі, як укараняецца досвед спецыяльнай ваеннай аперацыі на практыцы падрыхтоўкі войскаў”, — заявіў ён.
Рэжым Аляксандра Лукашэнкі няспынна праводзіць вучэнні, трэніроўкі, зборы на фоне абвастрэння стасункаў з Захадам і вайны Расіі супраць Украіны, у якой афіцыйны Мінск падтрымлівае Крэмль. Гэтую вайну расійскія і беларускія ўлады называюць “спецыяльнай ваеннай аперацыяй”.
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Навіны Германіі, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка



