Беларускі добраахвотнік Думбляўскас завочна асуджаны ў “днр” на 14 гадоў пазбаўлення волі
22 кастрычніка, Позірк. “Вярхоўны суд” так званай “данецкай народнай рэспублікі” прыгаварыў да 14 гадоў пазбаўлення волі добраахвотніка палка імя Кастуся Каліноўскага (ПКК) грамадзяніна Беларусі Аляксандра Думбляўскаса, паведамляе “пракуратура” гэтага акупаванага Расіяй украінскага рэгіёну.
Адзначаецца, што прыгавор вынесены завочна.
21-гадовы беларус прызнаны вінаватым паводле ч. 3 арт. 359 Крымінальнага кодэкса Расіі (удзел найміта ва ўзброеным канфлікце).
Згодна з матэрыяламі справы, “у перыяд з лютага 2022 года па ліпень 2024 года ў складзе палка імя Кастуся Каліноўскага [ён] прымаў удзел у баявых дзеяннях на баку Украіны ў розных пунктах баявога судакранання ў якасці найміта” і “атрымаў узнагароду ў памеры, эквівалентным больш за 2 млн рублёў” (каля 21,5 тыс. долараў).
Думбляўскас, як сцвярджалася, “абвешчаны ў міжнародны вышук, у дачыненні да яго судом завочна абраная мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту”.
Аляксандр Думбляўскас у 2021 годзе быў эвакуіраваны з Беларусі пасля 11 месяцаў знаходжання ў СІЗА. Пасля пачатку вайны ва Украіне далучыўся да ПКК, узяў пазыўны “Тунгус”.
Басманны раённы суд Масквы 25 ліпеня завочна арыштаваў добраахвотнікаў ПКК Яна Дзюрбейку (пазыўны “Тромблі”) і Думбляўскаса.
17 верасня справу Дзюрбейкі пракуратура “днр” таксама накіравала ў “вярхоўны суд”.
7 кастрычніка ён быў асуджаны завочна таксама на 14 гадоў зняволення.
Варта адзначыць, што байцы Дзюрбейка і Сяргей Дзёгцеў (“Клешч”) трапілі ў палон пасля бою пад Лісічанскім 26 чэрвеня 2022 года. З таго часу, дзе яны і ў якім стане, невядома. Месцазнаходжанне Думбляўскаса таксама невядомае.
Батальён імя Кастуся Каліноўскага быў створаны 9 сакавіка 2022 года. 26 сакавіка таго ж года ён увайшоў у склад Узброеных сіл Украіны (УСУ), а 21 траўня было абвешчана аб яго трансфармацыі ў полк.
У Беларусі па факце стварэння ПКК распачатая крымінальная справа, ён прызнаны” экстрэмісцкім фарміраваннем” і “тэрарыстычнай арганізацыяй”, любая дапамога ці намер яе аказання, жаданне ўступіць у полк жорстка пераследуецца ўладамі.
- ПалітыкаКР абмеркавала праект дэкларацыі аб падтрымцы былых беларускіх добраахвотнікаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 22 кастрычніка 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаПалітыка ўладаў павышае рызыкі для эканомікі — BEROCМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаПенітэнцыярную сістэму Беларусі неабходна цалкам рэарганізоўваць — праваабаронцыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаНайбольш вядомыя жанчыны-палітзняволеныя знаходзяцца ў "прэс-атрадах" — камітэт па расследаванні катаванняўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаПрагназаваны дэфіцыт бюджэту на 2025 год не з'яўляецца праблемным — ХарытончыкМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаНацбанк трэці месяц запар не мяняе разліковыя велічыні стандартнай рызыкіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Навіны Германіі