Матэрыял даступны толькі падпісчыкам
ПОЗІРК+Хроніка палітычных рэпрэсій за 19–21 верасня 2026 года
Матэрыял даступны толькі падпісчыкам
ПОЗІРК+

14 красавіка, Позірк. У Беларусі памерла 44-гадовая сястра добраахвотніка, былога палітвязня Васіля Парфянкова, які загінуў у 2022 годзе, ваюючы за Украіну.
Алеся Парфянкова пайшла з жыцця 10 красавіка ад анкалагічнага захворвання, 12 красавіка яе пахавалі на Заходніх могілках пад Мінскам, распавёў “Позірку” яе сваяк.
Як паведаміў “Позірку” сябар Парфянковай, ёй прапаноўвалі дзеля бяспекі з’ехаць з краіны, але яна адмовілася.
“З’язджаць не хацела, казала: “Гэта мая зямля, яе Васька любіў, за яе змагаўся. Як можна здрадзіць памяці брата?” — узгадаў ён.

Аўтарызавацца
Забыліся пароль?
Выхад з профілю