Ціханоўская падзякавала Аўстрыі за падтрымку беларусаў на шляху да свабоды

26 кастрычніка, Позірк. Падзяку за падтрымку беларусаў на шляху да свабоды выказала дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская, віншуючы 26 кастрычніка народ і ўлады Аўстрыі з Нацыянальным святам.
“Мы заўсёды будзем памятаць тую салідарнасць і падтрымку, якую вы нам аказалі”, — напісала палітык на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Х.
26 кастрычніка 1955 года парламент Аўстрыі прыняў канстытуцыйны акт пра сталы нейтралітэт. З таго часу гэты дзень адзначаецца ў краіне як Нацыянальнае свята.
За апошнія чатыры гады Ціханоўская неаднаразова наведвала Аўстрыю, праводзіла перамовы з кіраўніцтвам і прадстаўнікамі ўрада.
У кастрычніку 2023 года яе галоўны дарадца Франак Вячорка паведаміў “Позірку”, што аўстрыйскі ўніверсітэт “Цэнтр менеджменту Інсбрука” адкрыў для беларусаў стыпендыяльную праграму “пад ганаровым патранажам” дэмлідара.
На абмеркаванні даклада пра сітуацыю ў Беларусі 3 ліпеня ў рамках 56-й сесіі Савета па правах чалавека ААН прадстаўнік дэлегацыі Аўстрыі заклікаў Мінск “выконваць правы чалавека, датрымлівацца прынцыпаў вяршэнства права і дэмакратыі, пачаць расследаванне выпадкаў смерці, жорсткага абыходжання ў зняволенні, расследаваць практыку пераследу з палітычных матываў”.
У красавіку прэзідэнт Аўстрыйскай федэрацыі прафсаюзаў (ÖGB) Вольфганг Катцыян папрасіў амбасадара Беларусі Андрэя Дапкюнаса выкарыстаць “кантакты ў Мінску, каб паспрабаваць знайсці спрыяльнае вырашэнне” сітуацыі з асуджанымі членамі Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў.

У гадавіну ўсталявання нейтралітэту Аўстрыі Лукашэнка заклікаў не паўтараць "памылак мінулага"
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаТолькі ў Гомельскай і Гродзенскай абласцях за месяц палепшыліся паказчыкі ВРПМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа дзевяць месяцаў гадавы план па будаўніцтве жылля выкананы на 65,4% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- ЭканомікаБелстат: Інвестыцыі ў асноўны капітал дзяржпрадпрыемстваў зменшыліся, прыватных і замежных — вырасліМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- АнонсыАнонсы падзей на 20 кастрычніка — 30 лістапада 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка