Дзмітрыеў не бачыць сэнсу вылучаць дэмакратычных кандыдатаў на выбарах

1 лістапада, Позірк. Першы стрым пасля вызвалення з калоніі правёў 31 кастрычніка экс-кандыдат у прэзідэнты, былы кіраўнік грамадскага аб’яднання “Гавары праўду” Андрэй Дзмітрыеў.
“Я заўсёды быў упэўнены, што ўдзельнічаць [у выбарчай кампаніі] трэба, і мы многа спрачаліся з іншымі ўдзельнікамі палітычных партый і арганізацый. Гэта першая кампанія, дзе я думаю, што задача галоўная не ў тым, каб абавязкова вылучыць кандыдата. Я думаю, што гэта можа даць хутчэй негатыўны эфект”, — заявіў Дзмітрыеў падчас анлайн-трансляцыі ў сваім інстаграм-акаўнце, за якой у розны час сачыла ад 85 да 104 чалавек.
Кандыдат у прэзідэнты на выборах-2020 нагадаў, што сёння ёсць “партыя ўлады”, якая “вылучае такіх мульцікандыдатаў”, і ў гэтых умовах “галоўнай датай з’яўляецца не 26-га, галоўнай датай з’яўляецца 27 студзеня і які шлях будзе ўзяты пасля гэтага”.
“Гэта будзе шлях на яшчэ большае павелічэнне канфрантацыі ўнутранай, знешняй, шлях, які будзе яшчэ больш павялічваць ізаляцыю. Ці гэта будзе шлях паступовага, але ўнутранага астывання, пашырэння прасторы для дыялогу, уключэння Беларусі ў міжнародную павестку?” — паставіў пытанне Дзмітрыеў.
Ён зачытаў каментар жанчыны, якая выказала меркаванне, што “будзе толькі горш”, і часткова з ёй згадзіўся.
“Нас чакаюць вельмі складаныя часы менавіта з пункту гледжання міжнароднага парадку. Не хачу быць прадвеснікам і кагосьці пужаць, але, канечне, праводзячы аналогіі гістарычныя, пакуль мы ідзем найгоршым з магчымых трэндаў… Калі глядзець на тое, як развіваюцца адносіны, як бакі, якія проціборствуюць, адзін да аднаго ставяцца, як яны адзін аднаго не чуюць, якую мэту яны ставяць”, — лічыць Дзмітрыеў.
Палітык звярнуў увагу, што гэта першы раз, калі на выбары ідуць чыноўнікі.
“Такога яшчэ не было. Заўсёды было, што гэта былі людзі праўладныя ці з альтэрнатыўнымі поглядамі. А тут, можна сказаць, досвед, які ўзялі з мясцовых і парламенцкіх кампаній і перанеслі ў прэзідэнцкую”, — адзначыў прамоўца.
На выбарах-2020 Дзмітрыеў атрымаў, паводле інфармацыі Цэнтрвыбаркама, 1,21% галасоў.
У студзені 2023 года палітык быў затрыманы і пасля асуджаны на паўтара года пазбаўлення волі па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса за “актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак”. Выйшаў на волю 20 красавіка 2024 года, адбыўшы тэрмін зняволення.
27 кастрычніка дакументы на рэгістрацыю сваёй ініцыятыўнай групы ў ЦВК падаў з-за мяжы старшыня Руху “За Свабоду” Юрась Губарэвіч. Камісія ў рэгістрацыі адмовіла.
Гл. інтэрв’ю палітыка “Позірку”:
Губарэвіч: Маё вылучэнне кандыдатам было палітычнай акцыяй
31 кастрычніка дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы перадала ў ЦВК Ганна Канапацкая, былая сябра апазіцыйнай Аб’яднанай грамадзянскай партыі.
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаДэйкала: Адмена "пашпартнага ўказа" — адзін з першых крокаў, якія павінны быць зроблены ў кантэксце саступак ці перамоў з уладамі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаМінск плануе экспартаваць больш за 300 тыс. тон бульбы новага ўраджаю, у першую чаргу ў РФ — МінсельгасхарчМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- ГрамадстваЗа 10 гадоў праз неасцярожнасць пры курэнні на пажарах загінула 3.636 чалавек, у тым ліку 15 дзяцейМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваЗа 25 гадоў дзяцей у Беларусі стала менш больш як на чвэрць (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаУ першым квартале амаль палова насельніцтва Беларусі мела менш за 1 тыс. рублёў на месяцМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+