“Ваша праца будзе і надалей спрыяць росквіту краіны” — Лукашэнка павіншаваў з чацвёртым тэрмінам 83-гадовага прэзідэнта Кот-д’Івуара
10 лістапада, Позірк. Аб зацікаўленасці ў развіцці доўгатэрміновых трывалых сувязяў з Кот-д’Івуарам заявіў Аляксандр Лукашэнка, віншуючы 10 лістапада Аласана Драмана Уатару з перамогай на прэзідэнцкіх выбарах.
“Вынікі галасавання сведчаць аб высокім узроўні даверу нацыі і безумоўным прызнанні правільнасці абранага шляху дзяржаўнага будаўніцтва, — цытуе віншавальніка яго прэс-служба. — Упэўнены, ваша самаадданая праца на гэтай адказнай пасадзе будзе і надалей спрыяць росквіту краіны, павышэнню дабрабыту яе грамадзян”.
Лукашэнка падкрэсліў гатоўнасць Мінска “прапанаваць Ямусукра свой досвед у сферах сельскай гаспадаркі, паставак тэхнікі і харчавання, медыцыны і інфарматызацыі”.
83-гадовы Уатара пераабраны на чацвёрты прэзідэнцкі тэрмін у першым туры 26 кастрычніка. Паводле афіцыйных звестак, ён набраў 89,77% галасоў. Займае пасаду з 2010 года.
7 жніўня Лукашэнка павіншаваў Уатару з Днём незалежнасці і назваў эканоміку Кот-д’Івуара адной з “найбольш хуткарастучых” у свеце.
Лукашэнка “выказаў надзею”, што “будучыя візіты на ўсіх узроўнях і актыўная кааперацыя бізнес-колаў дзвюх краін прынясуць значныя вынікі на карысць абедзвюх дзяржаў”.
Летась у аналагічным пасланні Лукашэнка выказваў гатоўнасць пастаўляць у Кот-д’Івуар “якасныя тавары, ужо добра вядомыя ў свеце”. У прыватнасці — “беларускія прадукты харчавання, угнаенні, розныя віды тэхнікі, медыцынскія прэпараты”.
Актуальных звестак аб узаемным гандлі паміж краінамі ў адкрытым доступе няма. Паводле інфармацыі МЗС, у 2021 годзе тавараабарот Мінска і Ямусукра склаў 60,6 млн долараў (беларускі экспарт — 27,4 млн, івуарыйскія пастаўкі — 33,2 млн). Беларусь у асноўным пастаўляла ўгнаенні, прадукцыю металапракату, сметанковае масла, кнігі і брашуры. У зваротным кірунку ішлі каўчук, арэхі, а таксама звязаныя з какава прадукты — бабы, паста, парашок, алей.
Амбасадар Беларусі ў Нігерыі Вячаслаў Брыль уручыў копіі даверчых грамат міністру замежных спраў Кот-д’Івуара ў якасці амбасадара па сумяшчальніцтве 20 красавіка 2021 года. Інфармацыі аб уручэнні грамат прэзідэнту краіны няма.
- Эканоміка
- ЭканомікаНягледзячы на намаганні ўладаў па прыцягненні працоўных мігрантаў, колькасць вакансій для замежнікаў расце — даныя дзяржслужбы занятасці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Навіны Германіі, ЭканомікаУ 2025 годзе ў Германіі афіцыйна было працаўладкавана 12,5 тыс. беларускіх грамадзян, кожны пяты — па дэфіцытнай спецыяльнасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваПлошча пажараў у экасістэмах Гомельскай вобласці за апошнія паўтара месяца амаль у 2 разы перавысіла паказчык за ўсё першае паўгоддзеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаУ ліпені 2026 года найбольш падаражэлі гарачае водазабеспячэнне, авіябілеты і аўтазапчасткі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка



