Праз непагадзь у Мінскай вобласці на ранак 7 жніўня без электрычнасці заставалася 288 населеных пунктаў

7 жніўня, Позірк. Да адключэння электрычнасці ў многіх населеных пунктах Мінскай вобласці прывёў магутны навальнічны фронт, які прайшоў у ноч на 7 жніўня, “з ліўнямі, шквалістым ветрам і шматлікімі маланкавымі разрадамі”.
Паводле інфармацыі прадпрыемства “Мінскэнерга”, найбольш пацярпелі Вілейскі, Лагойскі, Маладзечанскі, Валожынскі, Нясвіжскі, Уздзенскі, Смалявіцкі, Мядзельскі і Стаўбцоўскі раёны.
На 8 гадзін раніцы зафіксаваныя парушэнні электразабеспячэння ў 288 населеных пунктах і на 32 фермах, адключаныя 799 трансфарматарных падстанцый. “Асноўная прычына адключэнняў — падзенне галін і дрэў на лініі электраперадачы”, — гаворыцца ў паведамленні.
Адзначаецца, што вядуцца аднаўленчыя работы на 50 лініях 6–10 кВ і на адной лініі 35 кВ. Акрамя таго, “у працы 130 заявак па сетках 0,4 кВ”.
“Для ліквідацыі наступстваў у РУП “Мінскэнерга” мабілізаваныя ўсе сілы. Аператыўныя брыгады працуюць без перапынкаў, каб аднавіць электразабеспячэнне ў найкарацейшыя тэрміны. У аварыйна-аднаўленчых работах задзейнічаныя <…> 196 чалавек і 84 адзінкі спецтэхнікі, а таксама 5 перасоўных дызельных электрастанцый”, — падкрэсліла арганізацыя.
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаВячорка заявіў аб размарозцы адносін паміж Украінай і дэмсіламі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа тыдзень колькасць вакансій для замежных работнікаў павялічылася на 3,6% і амаль дасягнула 16 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаАдказ на рэтранслятары на тэрыторыі Беларусі, хутчэй за ўсё, будзе ў непублічным полі — прадстаўнік МЗС УкраіныМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка



