Лукашэнка прапануе Кот-д’Івуару супрацу ў галіне сельскай гаспадаркі, прамысловасці

7 жніўня, Позірк. Пашырэнне двухбаковай супрацы і ўзаемадзеяння ў міжнародных арганізацыях “цалкам адпавядае доўгатэрміновым інтарэсам” Беларусі і Кот-д’Івуара, такое меркаванне выказаў Аляксандр Лукашэнка, віншуючы 7 жніўня прэзідэнта гэтай краіны ў Заходняй Афрыцы Аласана Драмана Уатару з Днём незалежнасці.
Назваўшы гэтую дзяржаву надзейным партнёрам Мінска, палітык, пасланне якога апублікавала яго прэс-служба, заявіў, што бачыць “значныя перспектывы ў нарошчванні сувязяў і рэалізацыі сумесных праектаў у сферах сельскай гаспадаркі, прамысловай кааперацыі, аховы здароўя, адукацыі”.
На яго думку, сёння Кот-д’Івуар “дынамічна развіваецца дзякуючы эфектыўным рэформам”, з’яўляецца “ўплывовым членам Эканамічнай супольнасці дзяржаў Заходняй Афрыкі” і карыстаецца “заслужаным аўтарытэтам на Афрыканскім кантыненце і па-за яго межамі”.
У віншаванні год таму Лукашэнка выказваў спадзеў на тое, што “будучыя візіты на ўсіх узроўнях і актыўная кааперацыя дзелавых колаў дзвюх краін прынясуць значныя вынікі на карысць абедзвюх дзяржаў”.
У лістападзе 2025 года палітык, віншуючы Уатару з чацвёртым прэзідэнцкім тэрмінам, заявіў, што Мінск гатовы прапанаваць Кот-д’Івуару “свой досвед у сферах сельскай гаспадаркі, паставак тэхнікі і харчавання, медыцыны і інфарматызацыі”.
Актуальных даных пра ўзаемны гандаль паміж краінамі ў адкрытым доступе няма. Паводле архіўнай інфармацыі МЗС, у 2021 годзе тавараабарот Мінска і Ямусукра склаў 60,6 млн долараў (беларускі экспарт — 27,4 млн, івуарыйскія пастаўкі — 33,2 млн). Беларусь пераважна пастаўляла ўгнаенні, прадукцыю металапракату, масла, кнігі і брашуры. У зваротным кірунку ішлі каўчук, арэхі, а таксама какавапрадукты — бабы, паста, парашок, алей.

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа сем месяцаў колькасць беларусаў з дазволам на пражыванне ў Літве зменшылася амаль на 4% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства40,3 градуса — новы тэмпературны рэкорд жніўня ў Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ПалітыкаУ першай палове 2026 года Грузія дала прытулак аднаму замежніку, беларусы атрымалі чатыры адмовы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ГрамадстваШтогод афтальмолагі прымаюць у паліклініках больш за 2,5 млн пацыентаў — пазаштатны спецыяліст МінздароўяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка


