Беларус арыштаваны ў Варшаве на падставе падазрэння ў захоўванні і збыце наркотыкаў і псіхатропаў

Фота: прэс-служба паліцыі Варшавы
6 жніўня, Позірк. Пра затрыманне ў Варшаве 42-гадовага грамадзяніна Беларусі, які падазраецца ў захоўванні буйных партый наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў, а таксама іх збыце, паведаміла 6 жніўня паліцыя польскай сталіцы.
Паводле інфармацыі праваахоўнікаў, у мужчыны канфіскаваны мефедрон (сама меней 811 грамаў), марыхуана (35 г), грыбы з утрыманнем псіхаактыўных рэчываў (7 г), MDMA (2,5 г). Агульная вага канфіскаваных наркотыкаў і псіхатропаў перавысіла 850 г.
Паведамляецца, што беларусу выстаўленыя абвінавачанні ў захоўванні буйных партый наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў, а таксама ў іх распаўсюдзе на тэрыторыі варшаўскага раёна Урсынаў.
На падставе хадайніцтва пракуратуры суд пастанавіў змясціць яго пад варту на 3 месяцы.
Матэрыял даступны толькі падпісчыкам
ПОЗІРК+

Грамадства
Стужка навін
- Эканоміка
- ГрамадстваШтогод афтальмолагі прымаюць у паліклініках больш за 2,5 млн пацыентаў — пазаштатны спецыяліст МінздароўяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваНа пяці метэастанцыях мінулым днём перакрытыя абсалютныя тэмпературныя рэкорды жніўня, у тым ліку 121-гадовай даўніны (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 5 жніўня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства


