Урад вярнуў нулявыя экспартныя пошліны на лёгкія вуглевадародныя газы

6 жніўня, Позірк. Урад абнуліў экспартныя пошліны на лёгкія вуглевадародныя газы, вынікае з пастановы Савета міністраў № 398 ад 5 жніўня.
Згодна з дакументам, апублікаваным 6 жніўня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, дзеянне пастановы распаўсюджваецца на “адносіны, якія ўзніклі з 1 жніўня 2026 года”.
13 красавіка ўрад скасаваў нулявую стаўку на гэтыя рэсурсы, якая дзейнічала цягам 10 месяцаў. Тады пошліны на звадкаваныя вуглевадародныя газы былі ўсталяваныя на ўзроўні 5,2 долара за тону, на этан, бутан і ізабутан — 4,6 долара.
З тае пары пошліны змяняліся чатыры разы: 7 траўня яны выраслі адпаведна да 131,6 і 118,4 долара за тону (больш як у 25 разоў), 10 чэрвеня знізіліся да 130,2 і 117,1 долара (-1,06% і -1,1% у параўнанні з папярэднім змяненнем), 7 ліпеня — да 69,5 і 62,5 долара (-46,62%, -46,63%), а цяпер, 5 жніўня, зноў абнуленыя.


- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа два дні Літва зафіксавала больш спробаў нелегальнай міграцыі з Беларусі, чым за папярэднія тры тыдні (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 22–23 кастрычніка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа два месяцы колькасць вакансій для замежных работнікаў павялічылася ў Беларусі на 22,8% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаГенсак Кангрэса мясцовых уладаў лічыць магчымым збліжэнне беларускіх дэмсілаў і Украіны на рэгіянальным узроўні (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа пяць гадоў колькасць пабудаваных кватэр зменшылася амаль на чвэрць (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства

