На аб’ектах АПК пашкоджаныя яшчэ дзве адзінкі тэхнікі

6 жніўня, Позірк. На аб’ектах аграпрамысловага комплексу зафіксаваныя чарговыя здарэнні, вынікае з сутачнай зводкі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Прычапны прэс-падборшчык загарэўся 5 жніўня падчас правядзення сельскагаспадарчых работ у полі ля аграгарадка Макарава (Камянецкі раён Брэсцкай вобласці). Акрамя таго, што пашкоджаная тэхніка, агнём знішчана 14 рулонаў саломы.
У той жа вечар падчас правядзення работ у полі ля вёскі Памедзь (Воранаўскі раён Гродзенскай вобласці) загарэўся кармаўборачны камбайн. Пашкоджаная электраправодка ў маторным адсеку сельскагаспадарчай машыны.
“Адна з галоўных задач МНС у перыяд жніва — не дапусціць узгарання камбайнаў, трактароў, аўтамабіляў ды іншай сельскагаспадарчай тэхнікі, — гаворыцца ў паведамленні Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС. — Ратавальнікі правяраюць наяўнасць і спраўнасць вогнетушыцеляў, стан супрацьпажарнага абсталявання і гатоўнасць механізатараў дзейнічаць у выпадку надзвычайнай сітуацыі. Важна, каб непасрэдна ў полі заўсёды былі даступныя і спраўныя сродкі тушэння”.
Уначы 6 жніўня ў полі ля вёскі Незаўка (Магілёўскі раён) агонь знішчыў 57 тон саломы ў рулонах.
Ад пачатку жніўня пацярпела пяць адзінак сельскагаспадарчай тэхнікі.
На прэс-канферэнцыі 20 ліпеня намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення нагляду і прафілактыкі МНС Дзяніс Жукоўскі паведаміў, што “найбольш распаўсюджанымі недахопамі ў датрыманні пажарнай бяспекі [падчас сельгасработ] з’яўляюцца незабеспячэнне гатоўнасці першасных сродкаў супрацьпажарнай абароны”. “Сёлета зафіксавана ўжо 228 такіх фактаў”, — сказаў ён.
Акрамя таго, выяўлена 63 факты “незабеспячэння суправаджэння збожжаўборачнай тэхнікі пажарнай аварыйна-выратавальнай або іншай, прыстасаванай для тушэння пажараў тэхнікай”.
Згодна з праведзеным “Позіркам” аналізам даных МНС, у 2025 годзе праз пажары пацярпела або была знішчана сама меней 53 адзінкі тэхнікі. Гэта на 27,4% менш, чым за 2024 год (мінімум 73). Сёлета адзначаны 21 такі выпадак.
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваУ кожным восьмым транспартным сродку, які прайшоў тэхагляд, выяўленыя няспраўнасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАктыўнасць нелегальных мігрантаў на пачатку верасня ў 1,8 раза вышэйшая, чым на пачатку жніўняМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаСтрахавыя арганізацыі Беларусі за сем месяцаў 2026 года сабралі на 10,2% больш унёскаў, чым за той жа леташні перыядМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская: Мы спадзяемся, што наступная група палітвязняў будзе вызваленая ў бліжэйшыя тыдніМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаНайвялікшы ўзровень малазабяспечанасці — у Гомельскай і Магілёўскай абласцяхМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Навіны Германіі, Палітыка



