МНС папярэджвае пра небяспеку ўзнікнення лясных пажараў і парушэння электразабеспячэння праз спёку

6 жніўня, Позірк. Пра магчымыя негатыўныя наступствы спякотнага надвор’я папярэдзіла 6 жніўня прэс-служба Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Сярод небяспечных фактараў ведамства згадала адключэнне электраэнергіі праз перагрэў трансфарматарнага абсталявання; узнікненне ачагоў прыродных пажараў і распаўсюд агню на населеныя пункты, лініі электраперадачы і сувязі; дэфармацыю асфальтавага пакрыцця і павелічэнне колькасці дарожна-транспартных здарэнняў; аварыі на чыгуначным транспарце праз дэфармацыю рэек.
Акрамя таго, існуе рызыка павелічэння захворвання на інфекцыйныя і паразітарныя хваробы, абвастрэння сардэчна-сасудзістых захворванняў; высокая імавернасць цеплавых удараў і гібелі людзей на вадзе.
Паводле прагнозу Белгідрамета, максімальная дзённая тэмпература паветра 6 жніўня чакаецца ад 28 градусаў цяпла на поўначы Беларусі да 40 — на поўдні.
“Месцамі, а па паўночным захадзе ў многіх раёнах — кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах — навальніцы, пры навальніцах месцамі моцныя дажджы, магчымы град. Вецер пераменных напрамкаў умераны, пры навальніцах парывісты, месцамі моцны парывісты”, — гаворыцца ў паведамленні метэаралагічнай службы.
На пяці метэастанцыях мінулым днём перакрытыя абсалютныя тэмпературныя рэкорды жніўня, у тым ліку 121-гадовай даўніны

- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваНа пяці метэастанцыях мінулым днём перакрытыя абсалютныя тэмпературныя рэкорды жніўня, у тым ліку 121-гадовай даўніны (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 5 жніўня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаЗапасы бензіну ў гандлі за год зменшыліся, вырасла колькасць патрыманых аўтамабіляў і мінеральных угнаенняў — звесткі БелстатаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства


