Мінск 13:41

У цэнтры Мінска на дзяўчыну ўпалі галіны надламанага дрэва — пацярпелая ў бальніцы, у сітуацыі разбіраецца СК

Фота: прэс-служба СК

6 жніўня, Позірк. 22-гадовая дзяўчына атрымала траўмы ў скверы Сімона Балівара ў цэнтры Мінска, паведаміла 6 жніўня прэс-служба Следчага камітэта.

Паводле інфармацыі ведамства, напярэдадні ўвечары яна сядзела ў скверы на лаўцы. У гэты час дрэва, што стаяла побач, надламалася — яго галіны ўпалі на дзяўчыну.

“Міначка выклікала хуткую медыцынскую дапамогу, — гаворыцца ў паведамленні. — Супрацоўнікі міліцыі, якія знаходзіліся непадалёк, выцягнулі пацярпелую і перадалі медыкам, якія даставілі яе ва ўстанову аховы здароўя. На гэты момант стан дзяўчыны ацэньваецца як стабільны, пагрозы жыццю няма”.

Месца здарэння агледзелі следчыя. Апытаныя відавочцы. Ступень цяжкасці цялесных пашкоджанняў, якія атрымала дзяўчына, вызначыць судова-медыцынская экспертыза.

Падзяліцца: