За сем месяцаў насельніцтва Беларусі прадало на 1,3 млрд долараў больш наяўнай валюты, чым набыло

6 жніўня, Позірк. У студзені — ліпені 2026 года насельніцтва Беларусі выступіла прадаўцом замежнай наяўнай валюты і пакупніком — безнаяўнай, сведчаць даныя Нацыянальнага банка.
Фізічныя асобы за сем месяцаў набылі валюты на 7 млрд 968,2 млн долараў (тут і далей у эквіваленце), прадалі — на 9 млрд 304,3 млн (адмоўнае сальда — 1 млрд 336,1 млн).
Наяўнай валюты набыта на 5 млрд 264,0 млн, прададзена — на 7 млрд 103,3 млн (адмоўнае сальда — 1 млрд 809,3 млн), безнаяўнай — на 2 млрд 704,3 млн і 2 млрд 201,1 млн адпаведна (дадатнае сальда — 503,2 млн).
Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі на 1 жніўня 2026 года склалі 14 млрд 192,7 млн долараў у эквіваленце, сведчаць папярэднія даныя Нацыянальнага банка. За месяц золатавалютныя рэзервы выраслі на 36,9 млн долараў, або на 0,26% (на 1 ліпеня — 14 млрд 155,8 млн).
На 1 студзеня 2026 года ЗВР складалі 14 млрд 423 млн долараў. Такім чынам, за першае паўгоддзе яны скараціліся на 230,3 млн, або на 1,6%.
Манетарнае золата ў структуры золатавалютных рэзерваў на 1 жніўня склала 6 млрд 980,9 млн долараў (-1,4 млн за месяц; -0,02%), спецыяльныя правы запазычання — 1 млрд 402,8 млн (+3 млн; +0,21%), рэзервовыя актывы ў замежнай валюце — 5 млрд 808,9 млн (+35,3 млн; +0,61%).
Рэзервовая пазіцыя ў Міжнародным валютным фондзе ды іншыя актывы засталіся без зменаў — 0,03 млн і 0,1 млн долараў адпаведна.
Такім чынам, на рост ЗВР у ліпені найперш паўплывала павелічэнне рэзервовых актываў у замежнай валюце.
У 2025 годзе насельніцтва Беларусі выступіла чыстым прадаўцом замежнай валюты. Фізічныя асобы набылі замежнай валюты на 12,95 млрд долараў (у эквіваленце), прадалі — на 14,58 млрд (адмоўнае сальда — 1,63 млрд).
Летась напрыканцы траўня старшыня праўлення Нацбанка Раман Галоўчанка назваў продаж валюты насельніцтвам і суб’ектамі гаспадарання адным з двух фактараў, якія паўплывалі на рост міжнародных рэзерваў: “Мы яе скупаем і, калі можна так сказаць, складаем пад вялікую дзяржаўную падушку”.
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваНа пяці метэастанцыях мінулым днём перакрытыя абсалютныя тэмпературныя рэкорды жніўня, у тым ліку 121-гадовай даўніны (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 5 жніўня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка


