Пасля 15-дзённага перапынку Латвія зноў зафіксавала больш за 100 спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі

7 жніўня, Позірк. 104 спробы парушэння мяжы з боку Беларусі зафіксавала 6 жніўня Дзяржаўная памежная ахова Латвіі.
Як вынікае з праведзенага “Позіркам“ аналізу аператыўных даных ведамства, за апошнія 15 дзён гэта першы выпадак, калі сутачная колькасць спробаў нелегальных мігрантаў трапіць у Еўрасаюз праз беларуска-латвійскую мяжу перавысіла 100. Папярэдні раз трохзначная лічба спробаў была 22 ліпеня (140).
Памежная служба балтыйскай краіны 135 дзён запар паведамляе пра спробы парушыць мяжу (з 25 сакавіка). За гэты час зарэгістравана 9.168 спробаў пераходу, з пачатку жніўня — 249, з пачатку 2026 года — 9.309.
31 ліпеня міністр унутраных спраў Латвіі Яніс Домбрава абвясціў пра закрыццё мяжы з Беларусі. Паводле слоў прадстаўніка Дзяржаўнай памежнай аховы, у адзіным працуючым пункце пропуску Патэрніекі “паўсталі тэхнічныя праблемы, звязаныя са збоямі ў працы інфармацыйных сістэм“.
Днём раней Домбрава заклікаў суайчыннікаў устрымацца ад паездак у Беларусь. Прычынай міністр назваў разгорнутую Мінскам “міграцыйную гібрыдную вайну”, калі з беларускай тэрыторыі ў Латвію рэгулярна спрабуюць пранікнуць нелегальныя мігранты з Азіі і Афрыкі. У такіх умовах, паводле слоў кіраўніка МУС, бяспечнае перамяшчэнне паміж краінамі можа быць абцяжаранае.
3 жніўня беларускі МЗС заявіў аб магчымасці прыняць у дачыненні да Латвіі “дзеянні ў адказ“, у тым ліку “несіметрычнага характару”, у сувязі з закрыццём пункта пропуску Патэрніекі.
МУС Латвіі прапанавала закрыць мяжу з Беларуссю для насельніцтва і грузавога транспарту, каб “гарантаваць недатыкальнасць дзяржавы, прадухіліць пагрозу грамадскаму парадку, стварыць яшчэ больш спрыяльныя ўмовы для выканання абавязкаў Дзяржаўнай памежнай аховы і іншых уцягнутых службаў па прадухіленні незаконнага перасячэння мяжы, а таксама аптымізаваць наяўныя ў распараджэнні памежнай аховы рэсурсы ва ўмовах крызісу“. Прапанова не была прынятая. Увечары 4 жніўня памежная служба Латвіі аднавіла праверку транспарту ў пункце пропуску.
Адначасова ўрад пашырыў спіс сельскагаспадарчай прадукцыі і кармоў, якія забаронена імпартаваць з Беларусі.
Больш падрабязнасцяў даступна падпісчыкам “Позірк+”
Гл. таксама па тэме:
Граница с Беларусью: Латвия решила не обострять. Минск станет еще наглее? (на рускай мове)
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПасля 15-дзённага перапынку Латвія зноў зафіксавала больш за 100 спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа сем месяцаў колькасць беларусаў з дазволам на пражыванне ў Літве зменшылася амаль на 4% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства40,3 градуса — новы тэмпературны рэкорд жніўня ў Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка



