Нацыянальны сход Беларусі атрымае статус назіральніка ў Панафрыканскім парламенце
3 лістапада, Позірк. Дэлегацыя беларускіх парламентарыяў на чале са спікерам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу (ПП НС) Ігарам Сергяенкам наведае 4–5 лістапада Мідранд (ПАР) для ўдзелу ў пленарным пасяджэнні Панафрыканскага парламента (ПАП).
Як паведамляе прэс-служба ПП НС, дэпутатам з Беларусі “ўпершыню ў гісторыі прадастаўленая магчымасць выступіць на афіцыйнай цырымоніі адкрыцця сесіі ПАП, якая адбудзецца 4 лістапада 2024 года”.
“Плануецца падпісанне мемарандума аб супрацоўніцтве з Панафрыканскім парламентам, у адпаведнасці з якім Нацыянальнаму сходу Беларусі будзе прадастаўлены статус назіральніка ў гэтай арганізацыі”, — гаворыцца ў паведамленні.
Адзначаецца, што ў ПАР Сяргеенка правядзе сустрэчы з кіраўніцтвам ПАП, Нацыянальнай асамблеі ПАР, кіраўнікамі парламенцкіх дэлегацый краін Афрыкі.
Панафрыканскі парламент — орган Афрыканскага саюза, арганізацыі, заснаванай у 2002 годзе ў якасці правапераемніка Арганізацыі афрыканскага адзінства. У Афрыканскі саюз уваходзяць 55 краін кантынента.
Першая сесія ПАП адбылася ў 2004 годзе ў Адыс-Абебе (Эфіопія). Панафрыканскі парламент складаецца з 275 дэпутатаў, якія прадстаўляюць 55 дзяржаў.
Статус назіральніка ў ПАП мае Міжпарламенцкая асамблея СНД — міждзяржаўны орган, які ажыццяўляе парламенцкае супрацоўніцтва дзяржаў садружнасці.
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 2–4 лістапада 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаПраз 35 гадоў пасля стварэння ліквідуецца Беларуская асацыяцыя садзейнічання ААНМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Выбары, ПалітыкаКалі Канапацкую зарэгіструюць, ёй будзе дазволена крытыкаваць Расію — ЛябедзькаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаЛетась даходы ад паляўнічага турызму ў Беларусі з удзелам замежнікаў павялічыліся на 30% — МінлясгасМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаНа рынак працы могуць вярнуцца 10 тыс. пенсіянераў — МінпрацыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства