Мінск 10:15

За суткі ад агню сканалі тры чалавекі, адна ахвяра не апазнаная

Ілюстрацыйнае фота
Крыніца: pixabay.com

3 лістапада, Позірк. За мінулыя суткі (з 6:00 2 лістапада да 6:00 3 лістапада) ад агню ў Беларусі памерлі тры чалавекі, вынікае з інфармацыі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Пенсіянер 1941 года нараджэння загінуў на пажары ў жылым доме ў вёсцы Завідзіненты Астравецкага раёна (Гродзенская вобласць).

У бальніцы памерла жанчына 1940 г.н., пацярпелая ад агню 20 кастрычніка ў пасёлку Капцэвічы Петрыкаўскага раёна (Гомельская вобласць).

“2 лістапада ў 21:30 паступіла паведамленне аб пажары ў дачным доме на тэрыторыі садовага таварыства “Будаўнік” каля вёскі Бібікі Мазырскага раёна Гомельскай вобласці. У выніку пажару атрымаў апёкі гаспадар 1967 г.н., пенсіянер, які шпіталізаваны. На пажары выяўленая загінулая грамадзянка, асоба якой, прычыны пажару і гібелі высвятляюцца”, — гаворыцца ў зводцы ведамства.

Паводле звестак МНС, з пачатку года ў Беларусі здарыліся 5.204 пажары — на 7,6% больш, чым за аналагічны леташні перыяд (4.836). Загінулі 433 чалавекі (377; +14,97%), у тым ліку 11 дзяцей (5; рост у 2,2 разы). Траўмавана 519 чалавек (450; +15,3%).

Падзяліцца: