Мінск 20:07

Жыхар Крычава забіў пенсіянерку і здаўся міліцыі

29 верасня, Позірк. Крычаўскі раённы аддзел Следчага камітэта (СК) расследуе крымінальную справу аб забойстве пенсіянеркі, паведаміла прэс-служба ведамства.

Паводле звестак следства, раніцай 23 верасня ў міліцыю патэлефанаваў 59-гадовы жыхар Крычава (Магілёўскай вобласць) і паведаміў, што забіў знаёмую пенсіянерку, якой дапамагаў па гаспадарцы ў вёсцы Іванаўка.

Напярэдадні ён прыехаў з райцэнтра, каб падзарабіць у фермерскай гаспадарцы, аднак фермера на месцы не аказалася. У адным з двароў ён сустрэў пажылую жанчыну, якая прапанавала яму насекчы дроў, а потым “паклікала сумесна распіваць спіртныя напоі”.

Паводле папярэдняй інфармацыі, смерць жанчыны наступіла ад задушвання і множных удараў па розных частках цела.

Раней мужчына быў неаднаразова судзімы, у тым ліку за забойства.

Узбуджана крымінальная справа па п. 2, 6, 16 ч. 2 арт. 139 (забойства заведама састарэлай асобы, здзейсненае з асаблівай жорсткасцю асобай, якая раней учыніла забойства) Крымінальнага кодэкса. Мужчына заключаны пад варту.

У першай палове 2026 года за злачынствы “супраць жыцця і здароўя“ асуджана 833 чалавекі, з іх 139 КК аб забойстве — 81, вынікае са звестак Вярхоўнага суда.

Падзяліцца: