У Беларусі больш за 17 тыс. пустуючых памяшканняў дзяржаўнага жыллёвага фонду — Мінжылкамгас
28 верасня, Позірк. У Беларусі пустуе больш за 17 тыс. памяшканняў дзяржаўнага жыллёвага фонду, з іх крыху больш за 15 тыс. — арэндныя жылыя памяшканні камунальнай формы ўласнасці, якія пустуюць звыш 6 месяцаў. Пра гэта паведаміў у эфіры дзяржтэлеканала СТБ 27 верасня намеснік міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Андрэй Рамашка.
“Каля 165 тыс. жылых памяшканняў арэндных, то 8% з іх пустуюць больш за паўгода. Гэта тая “чырвоная зона”, якая заслугоўвае асаблівай увагі з боку і дзяржавы ў цэлым, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў”, — сказаў Рамашка.
Паводле слоў намесніка міністра, “больш чым дзве траціны — гэта тое старое жыллё, якое перайшло ў разрад арэнднага ў 2014-2016 годзе ў сувязі з тым, што людзі, якія пражываюць [там], не скарысталіся магчымасцю прыватызаваць да 1 ліпеня 2016 года, працягвалі там жыць, страцілі права карыстання, і паўторна ўжо гэтыя жылыя дамы нікому не патрэбныя“.
“Крайні механізм — гэта знос. Каля 6 тыс. жылых дамоў, палова фактычна, сёння падлягае зносу. Гэта паводле даных той інвентарызацыі, якую правялі аблвыканкамы”, — адзначыў прадстаўнік ведамства. Пры гэтым некаторыя жылыя памяшканні, размешчаныя ў “жывых” сельскіх населеных пунктах, у аграгарадках, можна яшчэ адрамантаваць і даць камусьці”.
“Ёсць механізмы надання гэтага арэнднага жылля пры ўмове, што наймальнік выканае рамонт, але яму арэндная плата на кошт гэтага рамонту скароціцца. Ёсць магчымасць продажу дадзеных жылых памяшканняў грамадзянам у цэлым, жадаючым набыць гэта пустуючае жыллё. Паколькі гэта дзяржуласнасць, ёсць механізм правядзення аўкцыёнаў”, — паведаміў Рамашка.
Паводле яго інфармацыі, сумесна з Дзяржкаммаёмасці на базе адзінага рэестра нерухомай маёмасці створаны партал, куды ўносяцца ўсе пустуючыя дамы, якія можна будзе выкупіць або ўзяць у арэнду. Туды будзе таксама ўнесены ўвесь жыллёвы фонд “з яго характарыстыкамі, з магчымасцю далейшага выкарыстання, нанясення яго месца размяшчэння, геалакацыі”. Партал пакуль працуе ў тэставым рэжыме, доступ да яго закрыты.
11 лютага намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Мікалай Бабёр паведаміў, што ў Адзіным рэестры пустуючых дамоў Беларусі ў цяперашні час знаходзіцца каля 49 тыс. будынкаў.
Чыноўнік паведаміў, што ў 2025 годзе было “ўцягнута ў абарот“ каля 7 тыс. пустуючых дамоў, 2 тыс. з іх прададзена, у тым ліку за адну базавую велічыню (42 рублі).
Знесена 5 тыс. дамоў, “якія ўжо не могуць быць адноўленыя і не ўяўляюць цікавасці з пункту гледжання продажу або куплі”.
10 лістапада 2025 года Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ “Аб удасканаленні парадку продажу сельскагаспадарчымі арганізацыямі жылых памяшканняў”. У адпаведнасці з дакументам сельскагаспадарчым арганізацыям — уласнікам пустуючага жылля пры продажы яго на аўкцыёне дазволена зніжаць пачатковую цану жылых памяшканняў пры правядзенні паўторных таргоў на 50%, наступных — на 80% (раней кожны наступны аўкцыён цана зніжалася на 10% ад пачатковай).
Калі аўкцыён не адбыўся і пасля зніжкі на 80%, такія дамы можна будзе прадаваць за адну базавую велічыню (45 рублёў у 2026 годзе).
17 кастрычніка 2025 года Дзяржаўны камітэт па маёмасці паведамляў, што з пачатку года 5.268 пустуючых дамоў было ўцягнута ў гаспадарчы абарот — на 33% больш, чым за той жа перыяд 2024-га. Прададзена на той момант было 1.138 дамоў, з іх 415 — за адну базавую велічыню.
16 лістапада 2024 года ў Клімавічах (Магілёўская вобласць) на абласным свяце “Дажынкі“ Аляксандр Лукашэнка заявіў, што “шмат хто хоча мець свой дом у вёсцы”, у той жа час застаецца “нямала пустуючых дамоў” у сельскай мясцовасці.
Паводле яго слоў, на той час больш за 1.000 такіх дамоў ужо прададзена, у тым ліку 650 — за адну базавую велічыню (тады — 40 рублёў). У рэестры фігуравала яшчэ 22 тыс. прапаноў, паведаміў Лукашэнка.
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ПалітыкаЦіханоўская выступіць у Бруселі на Форуме парламенцкай дэмакратыі ЕСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаКолькасць вакансій для замежных работнікаў перавысіла ў Беларусі 16 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаСумарная запазычанасць арганізацый з пачатку года павялічылася на 3% — да 274 млрд рублёўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства


