Завяршэнне рэканструкцыі Чырвонага касцёла перанесенае на 15 месяцаў — СМІ

28 верасня, Позірк. Рэканструкцыя касцёла святых Сымона і Алены (Чырвоны касцёл) не завершыцца, як планавалася, у студзені 2027 года, паведамляе Katolik.life.
На пашпарце аб’екта змененая дата тэрміну заканчэння рамонту з 31 студзеня 2027 года на 30 красавіка 2028-га. Вясной 2026 года працы на аб’екце не вяліся.
Былы пробашч касцёла ксёндз Уладзіслаў Завальнюк на сваім ютуб-канале “Голас душы“ нагадаў, што касцёл зачынены ўжо чатыры гады.
Святар пацвердзіў, што пажару, які стаў падставай для высялення вернікаў з храма, папярэднічала разбітае акно. Ён адзначыў, што ў выніку ўзгарання было пашкоджанае невялікае дапаможнае памяшканне, але вадой пры тушэнні быў заліты ўвесь касцёл.
“Вернікаў выціснулі з храма”, — сказаў экс-настаяцель.
Завальнюк заклікаў не губляць надзею і працягваць маліцца аб больш хуткім завяршэнні рэканструкцыі і вяртанні вернікаў у храм.
Чырвоны касцёл не працуе з 26 верасня 2022 года. Яго закрылі (афіцыйна — на рамонт) пасля пажару, які, як сцвярджалася, узнік у сувязі з праблемамі з электраправодкай. З-за падазроных абставінаў таго, што адбылося і далейшых паводзінаў чыноўнікаў узнікла меркаванне, што ўлады хочуць выкарыстаць сітуацыю з касцёлам як рычаг ціску на беларускую каталіцкую супольнасць, стасункі з якой ускладніліся падчас і пасля падзей 2020 года.
Рамонт у Чырвоным касцёле распачаўся ў чэрвені 2025 года і павінен быў завяршыцца ў снежні 2026-га. Здаць аб’ект у эксплуатацыю планавалася ў студзені 2027-га.
Ксёндз Завальнюк служыць на чале парафіі спаслання святога духа ў Барысаве (Мінская вобласць) з верасня 2025-га.
26 ліпеня 2024 года мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Іосіф Станеўскі прыняў рашэнне прызначыць пробашчам парафіі Чырвонага касцёла ксяндза Франца Рудзя.
Да моманту адхілення Завальнюка ад пасады пробашча парафіі Чырвоны касцёл быў зачынены ўжо каля двух гадоў. У сакавіку 2023 года ініцыятыва “Хрысціянская візія“ са спасылкай на ўласныя крыніцы паведаміла, што адной з умоў, пасля выканання якіх улады згодныя вярнуць касцёл вернікам, можа быць адстаўка Завальнюка.
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ПалітыкаЦіханоўская выступіць у Бруселі на Форуме парламенцкай дэмакратыі ЕСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаКолькасць вакансій для замежных работнікаў перавысіла ў Беларусі 16 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка



