У ДТЗ з удзелам маршруткі пад Барысавам пацярпела дзевяць чалавек, двое ў рэанімацыі

3 лістапада, Позірк. Аб буйным дарожна-транспартным здарэнні ў Барысаўскім раёне (Мінская вобласць) паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.
Лабавое сутыкненне маршрутнага таксі і аўтамабіля “Фальксваген” адбылося ўвечары 3 лістапада.
“У выніку ДТЗ пацярпелі дзевяць чалавек, двое з іх дастаўленыя ў рэанімацыйнае аддзяленне: жанчына — пасажыр легкавога аўтамабіля, і 13-гадовы падлетак з маршруткі”, — гаворыцца ў паведамленні.
На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група, высвятляюцца абставіны здарэння, адзначылі ў СК.
12 ліпеня гэтага года траіх пасажыраў маршрутнага таксі даставілі ў бальніцу для абследавання пасля буйнога дарожна-транспартнага здарэння ў цэнтры Мінска.
Паводле даных Дзяржаўтаінспекцыі, аварыя з удзелам чатырох аўтамабіляў, уключаючы маршрутку, адбылася апоўдні на Заходнім мосце — з боку праспекта Незалежнасці ў напрамку вуліцы Маскоўскай. Да “масавага ДТЗ”, адзначылі ў ДАІ, прывяло невыкананне дыстанцыі.
26 чэрвеня чарговая аварыя з удзелам маршруткі адбылася непадалёк ад Навагрудка (Гродзенская вобласць) — 57-гадовы кіроўца мікрааўтобуса “Мэрсэдэс” “сутыкнуўся з коннай павозкай”. 54-гадовы мясцовы жыхар, які кіраваў ёю, загінуў на месцы, шэсць пасажыраў маршруткі з траўмамі рознай ступені цяжкасці даставілі ў бальніцу.
Раніцай 25 чэрвеня на 66-м кіламетры трасы Р-28 (Мінск — Маладзечна) 62-гадовы кіроўца легкавога аўтамабіля “Фальксваген Гольф” выехаў на паласу сустрэчнага руху і сутыкнуўся з мікрааўтобусам “Мэрсэдэс”. Двух пасажыраў маршруткі шпіталізавалі, астатнім пацярпелым дапамогу аказалі на месцы.
4 чэрвеня ў выніку сутыкнення маршруткі і трактара на трасе Р-31 каля вёскі Брожка ў Бабруйскім раёне (Магілёўская вобласць) траўмы рознай ступені цяжкасці атрымала 13 чалавек.
У пачатку чэрвеня МУС паведамляла, што сёлета адбылося больш за 30 аварый з удзелам маршрутак, пацярпела не менш як 60 чалавек.
20 лютага 2023 года адбылося лабавое сутыкненне грузавога аўтамабіля “МАЗ” з маршруткай на 9-м км аўтадарогі Р-69 (Смалявічы — Шацк), у выніку чаго загінула 13 чалавек, у тым ліку дзеці.
Пасля таго ДТЗ транспартная інспекцыя Мінтранса і Дзяржаўтаінспекцыя пачалі правяраць выкананне ў маршрутных таксі правілаў перавозкі і бяспекі пасажыраў. Пазней кіраўнік МУС Іван Кубракоў заявіў, што ў дзейнасці перавозчыкаў выяўленыя “пэўныя парушэнні”, у сувязі з чым міністэрства ініцыявала змены правілаў перавозкі пасажыраў.
- АнонсыАнонсы падзей на 14 верасня — 29 лістапада 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія 30-ы раз з пачатку года зафіксавала за суткі больш за 100 спробаў незаконнага пераходу на сваю тэрыторыю з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа шэсць дзён колькасць вакансій для замежных работнікаў павялічылася амаль на 5% і перавысіла 15 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаНа Вентотэнскай канферэнцыі Ціханоўская заклікала падтрымліваць барацьбу за дэмакратыю ў Беларусі дзеля міру ў ЕўропеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка


