Арганізатары медыцынскага кангрэсу ў Вроцлаве знялі чырвона-зялёны сцяг пасля пратэстаў мясцовых беларусаў

13 верасня, Позірк. Арганізатары XIII Кангрэса медыцынскай Палоніі, які адбыўся ў Вроцлаве (Польшча) з 10 па 12 верасня, прыбралі афіцыйны беларускі чырвона-зялёны сцяг пасля пратэстаў мясцовай беларускай супольнасці.
Пра сцяг на будынку кангрэс-цэнтра паведаміла кіраўнік фонду “Спадчына” Анастасія Сасыкбаева. Яна адзначыла, што гэтая сімволіка для яе “пра рэжым, рэпрэсіі, турмы і страх, пра тых, хто адабраў у беларусаў і беларусак права выбіраць сваю ўладу, гаварыць сваім голасам і жыць свабодна”. “А мая Беларусь — бел-чырвона-белая. Пра годнасць. Пра свабоду. Пра людзей, якія не здаліся”, — дадала яна.
Актывістка прапанавала абвесціць флэшмоб і заклікала ў межах яго рабіць фота, пісаць і распавядаць, чаму чырвона-зялёны сцяг не мае адносінаў да беларусаў, не дазваляць “рабіць сімвалы дыктатуры “новай нармальнасцю”.
Сасыкбаева заклікала Федэрацыю медыцынскіх арганізацый Палоніі (польскай дыяспары ў свеце) змяніць сцяг і была гатовая падарыць ёй нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг. Мясцовыя беларусы падалі заяўку на правядзенне пікета каля кангрэс-цэнтра.
У каментарах да допісу Сасыкбаевай у “Фэйсбуку” прадстаўнікі федэрацыі аператыўна выбачыліся за сітуацыю: “Мы мелі намер выключна сімвалічна падкрэсліць міжнародны характар мерапрыемства і паказаць краіны, прадстаўленыя яго ўдзельнікамі. Аднак мы разумеем, што выкарыстанне гэтага сцяга можа мець для вас зусім іншае, вельмі важнае значэнне і магло быць успрынята як жэст, з якім вы сябе не атаясамліваеце”.
Паводле супрацоўнікаў федэрацыі, яны паважаюць пазіцыю беларускай супольнасці, “таму сцяг будзе прыбраны”. Гэта было зроблена, што пацвердзіла Сасыкбаева.
“Прыемна ведаць, што тут законы працуюць і мы можам намагацца, каб гэтай “кзшнай анучы” больш у нас не было. Хацелася б, каб не толькі ў Вроцлаве, але і па ўсёй Польшчы, і ў самой Беларусі ў першую чаргу”, — заявіла “Позірку” актывістка.
“Спадчына” апублікавала адкрыты ліст да прадстаўнікоў беларускіх дэмакратычных сіл. Яна заклікала звярнуцца да міжнародных партнёраў з нагоды выкарыстання чырвона-зялёнай сімволікі і ўзмацніць працу ў гэтым кірунку, бо лічыць важным “сістэмна працягваць гэтую камунікацыю, каб папярэджваць падобныя выпадкі”.
“Мы прапануем рэгулярна нагадваць міжнародным партнёрам пра неабходнасць адрозніваць Беларусь ад рэжыму Лукашэнкі, загадзя інфармаваць арганізатараў міжнародных мерапрыемстваў пра адпаведную сімволіку, аператыўна рэагаваць на яе з’яўленне і выкарыстоўваць такія выпадкі для міжнароднай камунікацыі. Мы не заклікаем да канфрантацыі. Наадварот, прыклад Вроцлава паказаў, што спакойны і своечасовы зварот можа даць вынік без публічнага супрацьстаяння”, — лічаць аўтары звароту.
На іх думку, “тое, што можа невялікая грамадская ініцыятыва, дэмакратычныя сілы могуць рабіць у значна большым маштабе”. “Беларусь — не рэжым Лукашэнкі. Важна, каб гэтае адрозненне заставалася выразным не толькі для нас, але і для міжнародных партнёраў”, — сказана ў адкрытым лісце.


- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія 30-ы раз з пачатку года зафіксавала за суткі больш за 100 спробаў незаконнага пераходу на сваю тэрыторыю з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа шэсць дзён колькасць вакансій для замежных работнікаў павялічылася амаль на 5% і перавысіла 15 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаНа Вентотэнскай канферэнцыі Ціханоўская заклікала падтрымліваць барацьбу за дэмакратыю ў Беларусі дзеля міру ў ЕўропеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 11 верасня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка

