Лукашэнка ўзнагародзіў 147 “ліквідатараў” наступстваў ліпеньскага ўрагану
4 лістапада, Позірк. 147 чалавек, якія “ўзялі найбольш актыўны ўдзел у ліквідацыі наступстваў праходжання навальнічнага фронту над тэрыторыяй краіны 12—14 ліпеня 2024 года”, удастоеныя дзяржаўных узнагарод і падзякі Аляксандра Лукашэнкі, паведамляе яго сайт.
Узнагародамі адзначаны 41 чалавек, падзякай — 106.
Сярод узнагароджаных у асноўным работнікі лясгасаў, электраманцёры, майстры будаўнічых і мантажных работ, а таксама кіраўнікі арганізацый і прадстаўнікі органаў выканаўчай улады, супрацоўнікі органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях.
Непагадзь 13 і 14 ліпеня прывяла да маштабных пашкоджанняў у сістэме электраперадачы, парушэння водазабеспячэння, іншых разбурэнняў. Больш за ўсё ад ветру пацярпела Гомельская вобласць, дзе ўводзіўся рэжым надзвычайнай сітуацыі. Загінула (https://pozirk.online/be/news/97100/) сем чалавек.
Пасля стыхіі, якая бушавала на поўдні Беларусі, Міністэрства энергетыкі падрыхтавала галіновы план мерапрыемстваў па павышэнні надзейнасці працы электрасеткавага комплексу, паведаміў (https://pozirk.online/be/news/97386/) 24 ліпеня кіраўнік ведамства Віктар Каранкевіч.
Лукашэнка тройчы вызначаў чыноўнікам тэрміны ліквідацыі наступстваў урагану. Віцэ-прэм’еру Анатолю Сіваку належала да раніцы 16 ліпеня аднавіць працу ўсёй інфраструктуры. Кіраўніку МНС Вадзіму Сіняўскаму і дзяржаўнаму сакратару Савета бяспекі Аляксандру Вольфавічу 16 ліпеня быў дадзены “адзін дзень” на нармалізацыю сітуацыі пасля непагадзі. Кіраўніку Гомельскага аблвыканкама Івану Крупко ён даручыў да раніцы 19 ліпеня завяршыць “усе работы па падключэнні насельніцтва да электрасілкавання, у тым ліку ў самых аддаленых населеных пунктах”.
На нарадзе 23 ліпеня Лукашэнка даручыў (https://pozirk.online/be/news/96588/) прыцягнуць да ліквідацыі наступстваў непагадзі грамадзян, у тым ліку палітвязняў.
“Я ўжо казаў міністру ўнутраных спраў (ён падключыцца, ён ведае), у нас больш за 20 тыс. сядзельцаў і так званыя палітвязні. Туды — на прасеку. Дапамажыце краіне. <…> І гараджан, і асабліва гэтых дармаедаў”, — сказаў ён.
Лукашэнка загадаў адправіць на адпаведныя працы жыхароў Беларусі агулам, адзначыўшы, што “адгаворкі тыпу таго, што я не пайду, не хачу, не буду, не прымаюцца”.
Ён абвінаваціў пацярпелых ад непагадзі грамадзян у “няправільным разуменні” НС.
23 ліпеня Лукашэнка падпісаў (https://pozirk.online/be/news/97139/) распараджэнне, якое дазваляе прыцягваць грамадзян да ліквідацыі наступстваў стыхіі. Тэрміны ліквідацыі наступстваў непагадзі ў дакуменце зноў былі перанесеныя.
25 ліпеня намеснік начальніка Дэпартамента выканання пакаранняў МУС Іван Мысліцкі паведаміў (https://pozirk.online/ru/news/97523/), што ўдзел у ліквідацыі наступстваў урагану ў Гомельскай вобласці ўзяло “272 асобы з ліку спецкантынгенту”.
Паводле яго слоў, у разборах завалаў, рамонтных і падсобных работах удзельнічалі тыя, хто “адбывае пакаранне ў папраўчых установах адкрытага тыпу”, а таксама “знаходзяцца ў лячэбна-працоўным прафілакторыі”.
Для дапамогі камунальным службам у добраўпарадкаванні вуліц (уборцы галінак, лістоты, іншага смецця, прывядзенні дарожнай сеткі ў бяспечны для руху стан), “актыўна прыцягваюцца непрацуючыя грамадзяне, якія стаяць на ўліку ў крымінальна-выканаўчых інспекцыях”, сказаў начальнік абласнога УУС Аляксандр Шастайла.
У той жа дзень МУС таксама паведаміла, што кіраўнік рэгіёну Крупко звярнуўся да міністра Івана Кубракова з просьбай “садзейнічаць шэрагу сельгаспрадпрыемстваў вобласці, у тым ліку жывёлагадоўчым комплексам”.
17 верасня МНС паведаміла, што ўраганам былі пашкоджаныя дахі 8.045 жылых дамоў (адноўлена на той момант 8.032) і 2.519 сельскагаспадарчых будынкаў (2.503). На тую дату былі адрамантаваныя ўсе 538 пацярпелых аб’ектаў сацкультбыту, 17 вытворчых будынкаў і 258 гаспадарчых пабудоў.
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 2–4 лістапада 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаПраз 35 гадоў пасля стварэння ліквідуецца Беларуская асацыяцыя садзейнічання ААНМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Выбары, ПалітыкаКалі Канапацкую зарэгіструюць, ёй будзе дазволена крытыкаваць Расію — ЛябедзькаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаЛетась даходы ад паляўнічага турызму ў Беларусі з удзелам замежнікаў павялічыліся на 30% — МінлясгасМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаНа рынак працы могуць вярнуцца 10 тыс. пенсіянераў — МінпрацыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства