Пракуратура Абхазіі ў адказе Беларускаму расследавальніцкаму цэнтру згадала “вядомы маршрут, які складаецца з трох літар”
5 лістапада, Позірк. Генеральны пракурор часткова прызнанай Рэспублікі Абхазіі Адгур Агрба палічыў немэтазгодным рэагаваць на расследаванне Беларускага расследовательского цэнтра (БРЦ) “Кошт візіту ў Абхазію. Ці прамяняў Лукашэнка нацыянальныя інтарэсы на ўчастак ля мора”. Чыноўнік заявіў, што лічыць мэтай агучаных у ім абвінавачванняў “дыскрэдытацыю адносін Рэспублікі Абхазія і Рэспублікі Беларусь і непасрэдна Прэзідэнта А.Р. Лукашэнкі”.
Пра сітуацыю паведаміў БРЦ 5 лістапада. Згаданае расследаванне цэнтр падрыхтаваў у партнёрстве з аб’яднаннем былых сілавікоў Беларусі BelPol і тэлеканалам “Белсат”.
“Аляксандр Рыгоравіч [Лукашэнка] па праву з’яўляецца адным з самых аўтарытэтных дзяржаўных дзеячаў сучаснасці, узорам адказнага кіраўніка, які цвёрда адстойвае інтарэсы свайго народа, карыстаецца павагай у нашай краіне”, — паведамілі БРЦ у Генпракуратуры і дадалі, што “ў выпадку паўтарэння падобных правакацыйных зваротаў у адрас дзяржаўных структур Рэспублікі Абхазія іх аўтары будуць неадкладна адпраўленыя па вядомым маршруце руху, які складаецца з трох літар”.
13 кастрычніка БРЦ апублікаваў расследаванне, згодна з якім пасля візіту Лукашэнкі ў Абхазію 28 верасня 2022 года падкантрольнай яму кампаніі было перададзена 200 тыс. квадратных метраў (20 га) зямлі “для рэалізацыі буйнога інвестыцыйнага праекта” — будаўніцтва ў вёсцы Кындыг Ачамчырскага раёна на беразе Чорнага мора санаторна-курортнага комплексу. Кошт ўчастка, паводле ацэнкі БРЦ, можа складаць “мільёны долараў”.
Падчас не анансаванага візіту ў Піцунду 28 верасня 2022 года Лукашэнка на сустрэчы з прэзідэнтам самаабвешчанай рэспублікі Асланам Бжаніяй заявіў: “Настальгія ніколі не пакідае нас. У далёкія часы, можа быць, у 25-27 гадоў я быў на гэтай святой зямлі. Натуральна, не прэзідэнтам. Можна сказаць, звычайным чалавекам, дэпутатам парламента”.
З ягоных слоў, прыезд беларускай дэлегацыі ў Абхазію не быў звязаны “з нейкай асаблівай сітуацыяй”. Лукашэнка назваў рэспубліку “райскім кутком”, а яе жыхароў — “святымі людзьмі”. “Мы хочам наладзіць не проста мост дружбы, а вельмі сур’ёзныя адносіны”, — заявіў ён.
Пасля гэтага ягоная размова з Бжаніяй “працягнулася за зачыненымі дзвярыма”.
21 лютага 2023 года Лукашэнка прыняў Бжанію ў Мінску.
Грузінскія ўлады раскрытыкавалі Мінск за падобныя кантакты Лукашэнкі ў абыход Тбілісі.
Абхазія — самаабвешчаная дзяржава на тэрыторыі Грузіі. Яе незалежнасць прызнаюць Расія, Нікарагуа, Венесуэла, Науру і Сірыя. Пасля ўзброенага канфлікту 2008 года, у якім Абхазію актыўна падтрымала Расія, Тбілісі дэ-факта страціў кантроль над гэтай тэрыторыяй.
Юрыдычна Беларусь не прызнала незалежнасць Абхазіі.
- Грамадства
 - Палітыка, Эканоміка
 - Палітыка
 - Грамадства
 - Эканоміка
 - ЭканомікаУ 2024 годзе Беларусь зарабіла на ўязным паляўнічым турызме 11,6 млн рублёў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
 - Грамадства
 - Грамадства
 - Эканоміка
 - Грамадства
 - ГрамадстваМНС канстатуе рост колькасці пажараў і загінулых ад іх людзей у 2025 годзе (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
 - ЭканомікаСтрахавыя кампаніі за 9 месяцаў 2025 года сабралі ўнёскаў на 8,9% больш, чым за аналагічны леташні перыядМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
 - Палітыка, Эканоміка
 - Эканоміка
 - Палітыка
 - Грамадства, Палітыка
 - Грамадства
 - Бяспека, Палітыка
 - Палітыка, Эканоміка
 - Грамадства
 



