Урад Літвы ўхваліў прапанову не прымаць у апалчэнне асоб з беларускім грамадзянствам

6 лістапада, Позірк. Прапанова не прымаць у Літоўскі саюз стралкоў (ЛСС) асоб з беларускім і расійскім грамадзянствам ухваленая ўрадам гэтай балтыйскай краіны, паведамляе партал lrt.lt.
Згодна з падрыхтаваным Мінабароны Літвы праектам паправак у закон аб ЛСС, у саюз стралкоў не могуць быць прынятыя асобы, якія маюць грамадзянства замежных дзяржаў, якія “пагражаюць бяспецы Літвы”. Спіс такіх дзяржаў зацвярджаецца ўрадам.
“Акрамя таго, у арганізацыю не прымаюцца асобы, якія заклікаюць да парушэння незалежнасці літоўскай дзяржавы, цэласнасці тэрыторыі, канстытуцыйнага ладу або падтрымліваюць рухі, якія заклікаюць да парушэння гэтых інтарэсаў дзяржавы”, — адзначае выданне.
Таксама ў ЛСС не будуць прымаць “грамадзян, якія супрацоўнічаюць з замежнымі выведкамі, знаходзяцца ў тэрарыстычных арганізацыях або маюць сувязі з асобамі, асуджанымі за арганізаваную злачыннасць”.
Пасля ўзгаднення праекта паправак ён будзе ўнесены ў Сейм.
Як заяўляў раней кіраўнік ЛСС Гедымінас Латвіс, “цяжка ўявіць сабе службу ў Літоўскім саюзе стралкоў або ўдзел у ваенных вучэннях літоўскіх грамадзян, якія маюць грамадзянства варожай дзяржавы”.
У студзені гэтага года ўрад Літвы зацвердзіў спіс краін, у якія вайскоўцам і службовым асобам забаронена выязджаць па меркаваннях нацыянальнай бяспекі. У яго ўвайшлі тры краіны — Беларусь, Кітай і Расія.
ЛСС — літоўская непалітычная грамадская ваенізаваная арганізацыя, асаблівая структура пад кіраваннем урада Літвы. Фактычна з’яўляецца арганізаваным апалчэннем, якое заклікана навучаць грамадзянскае насельніцтва самаабароне і вядзенню пры неабходнасці партызанскай вайны, збору даных і грамадзянскаму супраціву. Таксама на арганізацыю ўскладзеныя задачы падтрымкі органаў правапарадку, аховы краю і мясцовага самакіравання.
Паводле даных ЛСС, у цяперашні час арганізацыя налічвае больш за 16 тыс. членаў.


- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 9 ліпеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская абмеркавала з дыпламатамі вызваленне палітвязняў, паведаміла пра планы дэмсіл (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаБеларусь другі месяц запар на апошнім месцы ў ЕАЭС паводле дынамікі сельгасвытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ 2024 годзе малы і сярэдні бізнес амаль на чвэрць павялічыў выручку ад продажаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка