За дзевяць месяцаў міжнародную абарону ў Польшчы атрымала больш за 2 тыс. беларусаў

13 лістапада, Позірк. У студзені — верасні 2024 года каля 2,1 тыс. грамадзян Беларусі атрымалі ў Польшчы міжнародную абарону, сведчаць даныя Упраўлення па справах замежнікаў гэтай краіны.
Беларусы сталі другой па колькасці нацыянальнай групай сярод тых, каго за названы перыяд польскія ўлады ўзялі пад міжнародную абарону. На першым месцы — украінцы (2,3 тыс.), на трэцім — расіяне (150).
Усяго за дзевяць месяцаў Польшча выдала 8,4 тыс. адпаведных рашэнняў, з якіх 4,8 тыс. былі станоўчымі.
Адмоўныя рашэнні вынесеныя ў дачыненні да 1.200 чалавек, у тым ліку ў дачыненні да 500 грамадзян Расіі, 100 — Беларусі, 60 — Індыі. Справы ў дачыненні да амаль 2,4 тыс. чалавек спыненыя.
Усяго за дзевяць месяцаў гэтага года ва ўпраўленне звярнулася па міжнародную абарону 12,3 тыс. замежных грамадзян, у тым ліку 2,9 тыс. беларусаў, 4,5 тыс. украінцаў, 800 расіян. Паводле даных упраўлення, у параўнанні з тым жа перыядам 2023 года колькасць заяў вырасла на 80% (+5,5 тыс.чалавек).
Няўрадавы Цэнтр беларускай салідарнасці са спасылкай на даныя ўпраўлення паведамляў, што на 31 снежня 2023 года ў Польшчы пражывала 118.562 грамадзяніна Беларусі з дакументамі, якія тым ці іншым чынам легалізуюць іх у краіне. Сярод іх часовы від на жыхарства мелі 69.399 чалавек, пастаянны ВНЖ — 39.553, дадатковую абарону — 6.555, дазвол на знаходжанне доўгатэрміновага рэзідэнта ЕС — 1.160, статус бежанца — 578, часовую абарону — 436, іншыя падставы — 881.
Вялікі грамадскі рэзананс выклікала навіна пра тое, што ўрад Польшчы падрыхтаваў новую міграцыйную стратэгію, якая сярод іншага прадугледжвае “часовае тэрытарыяльнае прыпыненне права на прытулак”.
Аднак стратэгія не закране “абсалютную большасць беларусаў”, якія “легалізаваліся або плануюць легалізавацца” ў краіне, заявіў кіраўнік управы ў справах замежнікаў Польшчы Томаш Цытрыновіч. Змены перш за ўсё будуць тычыцца тых, хто “атакуе мяжу, выкарыстоўваючы падтрымку памежнай службы Беларусі” і ўдзельнічаючы тым самым у “гібрыднай вайне Беларусі і Расіі супраць Польшчы”.
- Грамадства
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаУ 2024 годзе цэнавыя парушэнні знайшлі ў 331 суб'екта, найбольшы штраф атрымаў аператар А1 — даныя МАРГМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства18 красавіка на ўсіх метэастанцыях Беларусі абноўленыя рэкорды цяпла, у тым ліку два месячныя максімумы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 18 красавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ першым квартале 2025 года па прамвытворчасці лідзіравала Мінская вобласць, у сельскай гаспадарцы — БрэсцкаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаУ першым квартале 2025 года больш за палову беларускага ВУП забяспечылі Мінск і Мінская вобласцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства17 і 18 красавіка ў Беларусі перакрытыя абсалютныя тэмпературныя рэкорды (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+