Беларуская дыяспара пачынае маніторынг выканання ў Грузіі права на прытулак

14 лістапада, Позірк. Маніторынг выканання ў Грузіі права на палітычны прытулак ў адносінах для грамадзян Беларусі пачынае 14 лістапада беларуская дыяспара, ён працягнецца мінімум паўгода, паведаміў “Позірку” праваабаронца, намеснік старшыні арганізацыі “Беларуская дыяспара Аджарыі” Раман Кісляк.
Паводле яго слоў, цяпер ёсць “несістэмныя веды” аб сітуацыі, а пасля маніторынгу можна будзе “даць рэальную карціну, як гэта насамрэч адбываецца ў Грузіі”.
“Мы цяпер атрымліваем інфармацыю аб парушэннях: дакументы губляюцца ў дэпартаменце міграцыі. Людзі і арыгіналы прадстаўляюць, і копіі, частка знікае”, — сказаў Кісляк.
Акрамя таго, паводле яго слоў, існуе праблема зацягвання разгляду спраў аб прадастаўленні прытулку. “Мы на гэта ўжо паказалі, праводзілі пікеты“, — адзначыў суразмоўца.
Выніковая справаздача, паведаміў ён, будзе мінімум на трох мовах: грузінскай, беларускай, англійскай.
“Грузінскія ўлады павінны разумець, што гэтая частка рэальнасці стане вядомая не толькі ім самім, але і партнёрам, міжнародным праваабарончым арганізацыям, іншым краінам”, — заявіў Кісляк.
Праваабаронцу вядома прыкладна пра 20 адмоваў беларусам у прытулку, і гэта “досыць шмат”, бо агулам блізу 60 суайчыннікаў падаліся на атрыманне гэтага статусу ў Грузіі. Сам Кісляк таксама атрымаў адмову і цяпер судзіцца з уладамі.
Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+“
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаКолькасць ІП за 2025 год зменшылася на 13,9% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ снежні 2025 года колькасць занятых у эканоміцы павялічылася на 10 тыс. — звесткі БелстатаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 24–26 студзеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаБольш за траціну стратных арганізацый Беларусі прыпадае на Мінск і Мінскую вобласцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаБеларусь на трэцім месцы ў ЕАЭС паводле пакрыцця знешняга доўгу міжнароднымі рэзерваміМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка



