У аўтааварыі пад Івацэвічамі загінуў чалавек, пацярпела яшчэ чатыры, у тым ліку дзеці

16 лістапада, Позірк. Адзін чалавек загінуў, чатыры пацярпела ў выніку сутыкнення грузавіка “Мэрсэдэс” і легкавога аўтамабіля “Аўдзі” раніцай 16 лістапада ў Івацэвіцкім раёне (Брэсцкая вобласць), паведамляе прэс-служба МУС.
Трагедыя адбылася на 149-м кіламетры аўтадарогі М1/Е30 (Брэст — Мінск — мяжа РФ). Паводле папярэдніх звестак, 61-гадовы кіроўца грузавіка падчас развароту не саступіў дарогу і сутыкнуўся з легкавым аўто.
60-гадовы кіроўца “Аўдзі” памёр, яго 32-гадовую пасажырку шпіталізавалі. У салоне таксама знаходзіліся дзеці (1, 9, 11 гадоў). Дзякуючы “дзіцячым утрымлівальным прыладам”, адзначае ведамства, “цяжкіх траўм яны не атрымалі”.
“На месцы здарэння працуюць супрацоўнікі ДАІ, МНС, следча-аператыўная група. Рух на гэтым участку абмежаваны”, — гаворыцца ў паведамленні.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені — траўні ў Брэсцкай вобласці былі лепшыя паказчыкі ў сальда знешняга гандлю тавараміМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+