Да пошукаў зніклых у Турцыі беларускіх альпіністак падключылі самалёт-выведнік
20 лістапада, Позірк. Раніцай 20 лістапада аднавіліся пошукі сясцёр-беларусак Валянціны і Марыі Іванковых, якія зніклі ў раёне горнага хрыбта Аладаглар у цэнтры Турцыі, паведаміла 20 лістапада агенцтва “Анадолу”.
Сувязь з беларускамі знікла пасля іх выхаду з лагера Сакулупынар для ўздыму на вяршыню гары Кызылкая, адзначае медыя.
Паведамляецца, што пошукавыя групы ўпраўлення па надзвычайных сітуацыях і ліквідацыі наступстваў стыхійных бедстваў МУС Турцыі, а таксама жандармерыі правінцыі Нігдэ працягваюць пошукавыя работы ў раёне гары Кызылкая. Да пошукаў падключыўся пілатуемы выведвальны самалёт, які вылецеў з турэцкай сталіцы.
Пра знікненне ў Турцыі сясцёр-блізнят з Беларусі Валянціны і Марыі Іванковых стала вядома днём 19 лістапада. Інфармацыю пра здарэнне пацвердзіў МЗС Беларусі. Паводле інфармацыі беларускага консульства ў Турцыі, дзяўчаты прыбылі ў Нідэ з Анкары 15 лістапада, каб заняцца альпінізмам, але з 18 лістапада, калі яны павінны былі вярнуцца ў турэцкую сталіцу, ад іх не паступіла ніякіх вестак.
У выратавальных работах 19 лістапада прымалі ўдзел чатыры чалавекі з пошукава-выратавальнай групы жандармерыі і 10 чалавек з упраўлення па надзвычайных сітуацыях і ліквідацыі наступстваў стыхійных бедстваў МУС Турцыі, яны былі спыненыя з надыходам цемры.
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская падзякавала Сербіі за адмову выдаць Гнёта і заклікала да супрацоўніцтва з дэмсіламі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаСербскі пракрамлёўскі рух "Нашы" патрабуе адмяніць выступ Ціханоўскай на Бялградскай канферэнцыі па бяспецы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПраваабаронцы заяўляюць пра рост ціску на супольнасць ЛГБТК+ у БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваІнстытут філасофіі НАН Беларусі пераарыентаваўся на супрацоўніцтва з Кітаем, Турцыяй, Манголіяй, КубайМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка