Ліхтэнштэйн пашырыў санкцыі ў дачыненні да Мінска

20 лістапада, Позірк. Ліхтэнштэйн 19 лістапада пашырыў санкцыі ў дачыненні да афіцыйнага Мінска, сінхранізаваўшы іх з апошнім пакетам санкцый ЕС, прынятым у чэрвені 2024 года, паведамляе ўрад гэтай краіны.
Адзначаецца, што акрамя існуючых санкцый, ЕС у чэрвені 2024 года “прыняў рашэнне аб комплексным пашырэнні абмежавальных мер супраць Беларусі”. Еўрасаюз “прывёў фінансавыя, таварныя і гандлёвыя санкцыі супраць Беларусі ў адпаведнасць з узроўнем санкцый супраць Расіі ў розных сферах”, гаворыцца ў рэлізе.
“Гэтыя меры закліканы, у прыватнасці, гарантаваць, што санкцыі ЕС супраць Расіі немагчыма будзе абысці праз Беларусь”, — сцвярджае ўрад Ліхтэнштэйна.
“Ключавыя элементы” санкцый, нагадалі там, уключаюць: забарону на экспарт у Беларусь тавараў і тэхналогій двайнога прызначэння, марскіх тавараў і прадметаў раскошы; забарона на імпарт золата, алмазаў, гелію, вугалю і мінеральных прадуктаў, уключаючы сырую нафту, з Беларусі; забарона на прадастаўленне пэўных паслуг; больш шырокую забарону на аўтамабільныя перавозкі грузаў па тэрыторыі ЕС.
29 чэрвеня гэтага года Савет ЕС прыняў новыя абмежавальныя меры эканамічнага характару ў адносінах да Беларусі ў сувязі з удзелам рэжыму Аляксандра Лукашэнкі ў расійскай агрэсіі супраць Украіны.
У сферы транспарту ЕС пашырыў забарону на перавозку грузаў аўтатранспартам па тэрыторыі ЕС прычэпамі і паўпрычэпамі з беларускай рэгістрацыяй, у тым ліку пры перавозцы грузавікамі, зарэгістраванымі не ў Беларусі. Каб мінімізаваць рызыку абыходу санкцый, зарэгістраваным у ЕС кампаніям, якія належаць беларускім фізічным або юрыдычным асобам на 25% або больш, “павінна быць забаронена станавіцца аўтатранспартным прадпрыемствам або перавозіць тавары аўтатранспартам у саюзе, у тым ліку транзітам”.
У адпаведнасці з новымі санкцыямі, матчыны кампаніі ў краінах ЕС павінны будуць “прыкладаць усе намаганні, каб іх даччыныя кампаніі ў трэціх краінах не прымалі ўдзел у дзейнасці, якая прыводзіць да наступстваў, якія гэтыя санкцыі закліканы прадухіліць”.
Адзначалася, што новыя меры ЕС дублююць санкцыі, якія ўжо ўведзены ў дачыненні да Расіі. Такім чынам, яны закліканы вырашыць праблему абыходу абмежаванняў, абумоўленую “высокай ступенню інтэграцыі паміж расійскай і беларускай эканомікамі”.
5 жніўня стала вядома, што Эўрасаюз увёў пэрсанальныя санкцыі супраць 28 прадстаўнікоў рэжыму. Яны датычацца сілавікоў, супрацоўнікаў дзяржаўных СМІ, судоў і папраўчых устаноў. Сярод іх суддзя Мінскага абласнога суда Вячаслаў Тулейка, які вынес прысуд па “справе БелаПАН”.
Такім чынам, пад санкцыямі ЕС на дадзены момант 261 чалавек і 37 кампаній.
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаЗа 11 месяцаў 2025 года найбольш падаражэлі какава-парашок, кава і курсы аўтакіравання (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа палову снежня 2025 года Польшча зафіксавала ў 2,5 раза менш спробаў парушэння мяжы з Беларусі, чым за той жа перыяд 2024-га (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаРост рознічнага тавараабароту запаволіўся да 7,1% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць прадпрыемстваў за год вырасла амаль на чвэрцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаПа выніках студзеня — лістапада прамвытворчасць скарацілася на 1,7%, год таму быў рост на 5,5% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
