У Добрушскім раёне патануў рыбак
Дададзеныя абзацы 5–7.

15 сакавіка, Позірк. Пра ўтапленне ў Добрушскай раёне (Гомельская вобласць) мужчыны 1965 года нараджэння паведамляе Рэспубліканскае таварыства ратавання на водах (ТРВОД).
Яго цела 15 сакавіка вынята з вады ў пасёлку Зарадзвінне.
“Учора мужчына адправіўся на рыбалку, аднак вечарам не вярнуўся дадому, яго сваякі звярнуліся да ратавальнікаў”, — гаворыцца ў паведамленні.
Адзначаецца, што загінулы “знаходзіўся на глыбіні чатырох метраў без выратавальнай камізэлькі”.
Раённае выданне “Добрушскі край” паведаміла, што загінулы 60-гадовы мужчына пражываў у Гомелі. Прыехаўшы на рыбалку і “не пераканаўшыся ў трываласці пакрыцця, якое з выгляду падавалася тоўстым”, ён “выйшаў на лёд штучнага вадаёма і практычна адразу ж апынуўся ў вадзе”.
Паведамляецца, што ў гамяльчаніна была з сабой выратавальная камізэлька, аднак яна, “на жаль, засталася ляжаць у машыне“.
“Сонца грэе, лёд растае, ён стаў друзлым, выходзіць на яго цяпер смяротна небяспечна, — адзначыў начальнік добрушскай выратавальнай станцыі Вячаслаў Тамашаў. — У гэтым сезоне на Гомельшчыне адбылося некалькі няшчасных выпадкаў, звязаных з бестурботнасцю аматараў зімовай рыбалкі. Прычына — ігнараванне элементарных правілаў бяспекі”.
Паводле інфармацыі ТРВОД, у 2025 годзе зарэгістравана 492 здарэнні на вадаёмах, у тым ліку 54 — з непаўналетнімі (у 2024-м — 586 і 75 адпаведна; -16% і -28%).
Ад утаплення загінула 278 чалавек (368; -24,5%), у тым ліку 12 непаўналетніх (22; -45,5%).


- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаСуседнія краіны ЕС зафіксавалі рэкордную за апошнія тры тыдні актыўнасць нелегальных мігрантаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаДэлегацыя КР абмеркавала з кіраўніцтвам Кангрэса мясцовых і рэгіянальных уладаў СЕ сваю дзейнасць у арганізацыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаГістарычны досвед Беларусі і Ірландыі ў захаванні нацыянальнай ідэнтычнасці падобны — ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаУ верасні колькасць занятых у эканоміцы зменшылася амаль на 11 тыс. — аналізМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваЗ пачатку 2026 года на аб'ектах АПК згарэла або пацярпела 36 адзінак сельгастэхнікі — аналізМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
