Асацыяцыя добраахвотнікаў: У Азіі затрыманы беларус — удзельнік вайны ва Украіне

20 лістапада, Позірк. Некалькі дзён таму ў адной з краін Азіі паліцыя затрымала беларуса — аднаго з былых байцоў, які ваяваў на баку Украіны, паведаміла 20 лістапада Асацыяцыя беларускіх добраахвотнікаў. Дзяржава не называецца.
Як заявіла аб’яднанне, сувязі з затрыманым няма, бо яго павезлі “ў невядомым кірунку”. Адвакат таксама не мае доступу да падабароннага.
Раней аб затрыманні былога ўдзельніка вайны ва Украіне паведамілі незалежныя СМІ. Паводле некаторых звестак, гэта былы добраахвотнік палка Каліноўскага.
Невядома, ці здзяйсняў затрыманы правапарушэнні ў краіне знаходжання або гэта арышт на запыт Мінска з магчымай наступнай дэпартацыяй.
Паводле слоўх яго былых таварышаў па службе, украінская амбасада ў гэтай азіяцкай краіне ў курсе сітуацыі.
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Навіны Германіі, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка



