Каардынацыйная рада прапанавала абмяняць Верамейчыка на беларускіх грамадзян, асуджаных у Літве і Украіне за шпіянаж
24 лістапада, Позірк. Ініцыяваць перамовы з беларускімі уладамі аб абмене экстрадаванага з В’етнама Васіля Верамейчыка на грамадзян Беларусі, асуджаных у Літве і Украіне за шпіянаж, прапанавала Каардынайцыйная рада.
КР заклікала ўрад Украіны прызнаць Верамейчыка ваеннапалонным і ўключыць ў абменны фонд, а ўрады іншых краін — спыніць супрацоўніцтва з беларускімі сілавымі структурамі, “у тым ліку прыпыніць дамовы аб экстрадыцыі і прававой дапамозе”.
Каардынацыйная рада прапанавала Літве перагледзець падыходы да надання беларусам міжнароднай абароны і гуманітарнага дазволу на жыхарства, распаўсюджанай практыцы прызнання беларусаў пагрозай нацыянальнай бяспецы, “акцэнтуючы ўвагу на індывідуальных абставінах кожнага выпадку”.
КР назваў неабгрунтаванымі падставы, паводле якіх Літва забараніла Верамейчыку ўезд у Еўрасаюз (на 30 месяцаў з-за таго, што ён служыў у арміі шэсць гадоў, гэта значыць быў на кантракце, а не толькі праходзіў абавязковую тэрміновую службу. — “Позірк”.), што “вымусіла яго шукаць прытулак у патэнцыйна небяспечных краінах”.
Дэлегат Каардынацыйнай рады, былы намеснік камандзіра батальёна “Волат” палка імя Кастуся Каліноўскага Васіль Верамейчык быў затрыманы 13 лістапада ў Хошыміне. Пра гэта стала вядома на наступны дзень.
Каардынацыйная рада “неадкладна звярнулася да міністэрстваў замежных спраў ЗША, Польшчы і Украіны, міжнародных арганізацый з просьбай умяшацца, высветліць абставіны справы і прадухіліць магчымую экстрадыцыю”. “Прадпрымаліся таксама спробы арганізаваць юрыдычную абарону Васілія, якія, аднак, сутыкаліся з тым, што адвакаты ў В’етнаме ў большасці сваёй адмаўляліся ўзяцца за гэтую справу. Тыя, хто пагадзіліся, не змаглі атрымаць доступ да інфармацыі, бо мясцовая паліцыя адмаўлялася даваць каментары. Толькі 19 лістапада стала вядома, што Васіля, верагодна, дэпартавалі ў Беларусь ужо на наступны дзень пасля затрымання”, — адзначаецца ў заяве КР.
Верамейчык удзельнічаў у пратэстах 2020 года ў Беларусі, пасля пагрозы арышту эмігрыраваў ва Украіну, дзе ўступіў у полк Каліноўскага. Удзельнічаў у баях на поўдні і ўсходзе Украіны, быў паранены ў Мікалаеўскай вобласці, узнагароджаны медалём. З’яўляецца сузаснавальнікам Асацыяцыі беларускіх добраахвотнікаў. У 2024 годзе быў абраны ў Каардынацыйную раду (Блок Пракоп’ева-Ягорава).
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаСярод падыходаў у апазіцыйнай палітыцы становіцца бачны новы — "прымірэнне", лічыць ДракахрустМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ПалітыкаПра двух палонных байцоў палка Каліноўскага больш за два гады няма ніякіх звестак — камандзір ПККМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаУ палку Каліноўскага не ведаюць, як іх былы баец Максім Ралько апынуўся ў БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаКамандзір ПКК пра сітуацыю з Верамейчыкам: Некаторыя справы трэба рабіць ціха (дапоўнена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаКамандзір ПКК пра сітуацыю з Верамейчыкам: Некаторыя справы трэба рабіць ціхаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская і міністр замежных спраў Канады абмеркавалі магчымасць выдачы ордэру на арышт Лукашэнкі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка