Суд у Грузіі зноў перанёс разгляд скаргі беларускага праваабаронцы Кісляка на адмову ў прытулку

27 лістапада, Позірк. Тбіліскі гарадскі суд у чарговы раз перанёс разгляд скаргі беларускага праваабаронцы Рамана Кісляка на адмову ў прытулку.
“25 лістапада прайшлі судовыя пасяджэнні па маёй справе і справе Марыны Зялёнай (трэнер па адзінаборствах, дэлегат Каардынацыйнай рады, якая таксама хадайнічае аб прытулку. — “Позірк“.)”, — паведаміў “Позірку“ праваабаронца.
Паводле яго слоў, “усе працэдурныя пытанні ўжо вырашаныя”, аднак прадстаўнікі адказчыка — дэпартамента міграцыі МУС Грузіі — у суд не з’явіліся.
Наступнае пасяджэнне прызначанае на 18 снежня. Кісляк чакае, што ў гэты дзень будзе вынесена рашэнне.
Па справе Зялёнай пасяджэнне перанесена “на сакавік 2025 года”, дадаў праваабаронца, бо “суддзя не атрымаў дакументы са Службы дзяржаўнай бяспекі па абгрунтаванні яе як пагрозы”.
На думку Кісляка, іх справы спецыяльна развялі ў часе, хоць “сітуацыі вельмі падобныя”. “Справы іншых беларусаў таксама распачынаюцца, але альбо пасяджэнне наогул пакуль не прызначаецца, альбо першае прызначаецца на студзень 2025 года”, — сказаў ён.
Мужчына не выключае, што на яго справе грузінскія ўлады хочуць “паглядзець, як яно пройдзе”. “Ужо тры судовыя пасяджэнні прайшлі. І бачна, што суддзя хоча разгледзець справу хутчэй. Хутчэй за ўсё, яна будзе такой пілотнай”, — удакладніў праваабаронца.
У выпадку, калі скарга не будзе задаволеная, ён плануе звярнуцца ў Апеляцыйны суд Тбілісі.
Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваДзякуючы затрымцы пахаладання мінулым днём на беларускіх метэастанцыях зафіксаваныя чарговыя рэкорды цяпла (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 11–12 снежня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЕС не мае выразнай стратэгіі развіцця стасункаў з Беларуссю — Шрайбман (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка



