Польшча адмовілася экстрадаваць у Беларусь актывіста Дзмітрыя Плескачова

28 лістапада, Позірк. Акруговы суд Познані (Вялікапольскае ваяводства Польшчы) 28 лістапада пастанавіў адмовіць у экстрадыцыі Дзмітрыя Плескачова ў Беларусь, паведамляе тэлеграм-канал беларускага дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай.
Суд прыйшоў да высновы, што запыт аб экстрадыцыі актывіста, якога пераследаваў рэжым Аляксандра Лукашэнкі, палітычна матываваны. Прадстаўнік польскай пракуратуры заявіў пра незаконнасць патрабаванняў рэжыму аб экстрадыцыі, адзначаецца ў паведамленні.
“Экстрадыцыя стала б грубым парушэннем прынцыпаў міжнароднага права. Мы ўдзячныя польскім уладам за іх паслядоўную падтрымку ў барацьбе за дэмакратычныя каштоўнасці і абарону правоў беларусаў і беларусак”, — заявіў дарадца Ціханоўскай па прававых пытаннях Леанід Марозаў пасля заканчэння пасяджэння.
Падкрэсліваецца, што юрыдычная каманда Офіса Ціханоўскай “аказала неабходную падтрымку і дапамогу” Плескачову, адмова ў экстрадыцыі “стала магчымай дзякуючы зладжанай працы дэмакратычных сіл і польскага адваката”. Офіс “загадзя атрымаў інфармацыю” пра гэту справу ад прадстаўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета па сацыяльнай палітыцы Вольгі Зазулінскай і праваабарончай арганізацыі Dissidentby.
Плескачоў — актывіст з Чавусаў (Магілёўская вобласць). Паводле звестак польскай пракуратуры, у Беларусі на яго заведзена крымінальная справа паводле пяці артыкулаў, яна налічвае 23 эпізоды. У Польшчы ў мужчыны дадатковая абарона.
17 лістапада 2022 года беларускія ўлады ўнеслі Плескачова ў “спіс тэрарыстаў”.


- Грамадства, ПалітыкаУ культурнай прасторы Беларусі засілле расійскага кантэнту — кіраўнік Беларускай рады культуры (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія зафіксавала рэкордную за 16 дзён колькасць спробаў нелегальнай міграцыі з беларускай тэрыторыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПрадстаўнік "Бюро Медыя": Дзейнасць незалежных СМІ Беларусі адпавядае мэтам "Еўрапейскага шчыта дэмакратыі"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаЛітоўскі дэпутат Павілёніс: Трэба даводзіць да ЗША, што здзелкі з беларускім рэжымам — глупстваМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваХроніка палітычных рэпрэсій за 16–17 снежня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаКіраўнік БАЖ: Незалежная беларуская журналістыка — фактар рэгіянальнай бяспекіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
