“Беларуськалій” збіраецца судзіцца з Літвой

3 снежня, Позірк. “Поўную іскавую заяву ў рамках міжнароднага інвестыцыйнага арбітражу супраць Літоўскай Рэспублікі” падало ААТ “Беларуськалій”.
Прэс-служба прадпрыемства 3 снежня паведаміла, што іск пададзены ў сувязі з “незаконнымі дзеяннямі” Літвы, у выніку якіх “былі парушаныя правы ААТ “Беларуськалій” як замежнага інвестара, абароненыя пагадненнем паміж урадам Рэспублікі Беларусь і ўрадам Літоўскай Рэспублікі аб заахвочванні і абароне інвестыцый”.
Сейм Літвы дэнансаваў згаданае пагадненне 1 кастрычніка, аднак палажэнні дакумента дзейсныя на працягу года пасля афіцыйнага апавяшчэння Мінска літоўскім бокам пра прынятае рашэнне. Пра тое, калі менавіта было накіраванае адпаведнае апавяшчэнне і ці накіраванае наогул, не паведамлялася.
Варта адзначыць, што ажыццёўленыя ў рамках пагаднення інвестыцыі павінны абараняцца яшчэ на працягу 10 гадоў пасля апавяшчэння.
Напярэдадні ўнясення законапраекта аб дэнансацыі пагаднення ў Сейм у літоўскіх медыя з’явілася інфармацыя, што прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа зацягвае працэс. Гэта звязвалася з апублікаванымі раней высновамі спецкамісіі літоўскага парламента пра тое, што на кіраўніка дзяржавы маглі ўплываць асобы, звязаныя з беларускім калійным бізнесам.
У чэрвені дэпутаты ўхвалілі высновы часовай камісіі Сейма, якая расследавала інфармацыю, перададзеную Дэпартаментам дзяржаўнай бяспекі. З яе вынікала, што Наўседа быў уразлівы праз кантакты яго былых дарадцаў з прадстаўнікамі беларускага бізнесу па вытворчасці ўгнаенняў, а таксама з расійскімі і беларускімі спецслужбамі.
LRT тады прывяло неафіцыйную інфармацыю, паводле якой прапановы дэнансаваць пагадненні аб абароне інвестыцый з Мінскам і Масквой былі перададзеныя прэзідэнту адначасова — праз падазрэнні, што ён неадкладна прыме адпаведнае рашэнне па Расіі, але не па Беларусі.
“Мяркуецца, гэтыя сумневы звязаныя з асцярогай беларускага вытворцы ўгнаенняў “Беларуськалій” страціць свае актывы ў Літве, паколькі яму па-ранейшаму належыць 30% акцый Birių Krovinių Terminalas (“Тэрмінал для сыпкіх грузаў”. — “Позірк”.), стывідорнай кампаніі Клайпедскім порце, нягледзячы на дзейныя санкцыі ЕС”, — гаварылася ў матэрыяле.
18 верасня стала вядома, што Суд Еўрапейскага саюза адхіліў іскі аб зняцці санкцый, пададзеныя вытворцам угнаенняў ААТ “Беларуськалій”.

- Эканоміка
- ГрамадстваУ Мінску "назіраецца дастаткова паспяховая карціна" з якасцю паветра — БелгідраметМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаЗа два дні чэрвеня краіны ЕС спынілі больш спробаў парушэння мяжы з тэрыторыі Беларусі, чым за ўвесь студзеньМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Грамадства, ЭканомікаЗа год колькасць звольненых нядобрасумленных работнікаў вырасла на 0,2% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаВільнюскі саміт асудзіў Беларусь за дапамогу РФ нароўні з КНДР і ІранамМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка