У дачыненні да пасажыра транзітнага цягніка ў Беларусі распачатая крымінальная справа за спробу таемна правезці буйную суму грошай

7 красавіка, Позірк. 60-гадовы пасажыр цягніка Калінінград — Адлер спрабаваў незаконна перамясціць праз мяжу Беларусі буйную суму грошай, паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта.
Паводле інфармацыі ведамства, у пункце пропуску Гудагай мужчына (яго грамадзянства, а таксама кірунак руху расійскага транзітнага цягніка не ўдакладняецца) заявіў мытнікам, што не перавозіць наяўныя грошы. Аднак падчас праверкі ў кішэні яго курткі было знойдзена звыш 53 тыс. еўра і больш за 6 тыс. расійскіх рублёў.
Гродзенская рэгіянальная мытня распачала ў дачыненні да пасажыра крымінальную справу паводле ч. 2 арт. 228 КК (незаконнае перамяшчэнне праз мытную мяжу ЕАЭС у буйным памеры наяўных грашовых сродкаў або грашовых інструментаў). Санкцыя паводле гэтай часткі артыкула — штраф, абмежаванне або пазбаўленне волі на тэрмін да 5 гадоў.
ДМК папярэдзіў пра неабходнасць абавязкова дэклараваць сумы, якія перавышаюць 10 тыс. долараў ЗША (тут і далей у эквіваленце). Незаконнае перамяшчэнне больш за 30 тыс. долараў кваліфікуецца як крымінальнае злачынства.
Украінец трапіў пад крымінальны пераслед у Беларусі, паспрабаваўшы ўпотай вывезці ў Польшчу буйную суму валюты
У 2025 годзе спынена больш за 550 спробаў незаконнага ўвозу грошай з Польшчы — мытня Беларусі
Значна вырасла колькасць спробаў вывезці ў Польшчу буйныя сумы валюты праз трэціх асоб — мытня Беларусі
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь на апошнім месцы на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у траўні, на перадапошнім — з пачатку 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 23 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаФраза "абы не была вайны" з'яўляецца нацыянальным кодам беларусаў — ШацілінаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, ПалітыкаАдкрыццё новага фронту для Украіны з боку Беларусі не з'яўляецца непазбежным — КабанчукМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



