Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 17 чалавек

7 красавіка, Позірк. Прадстаўнікі праваабарончай супольнасці прызналі палітычнымі зняволенымі 17 чалавек, паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”.
Гэта ўзятыя пад варту і прыгавораныя да пазбаўлення волі за ўзаемадзеянне з “экстрэмісцкімі фарміраваннямі” Міхаіл Палазнік, Юлія Каваленка, Анастасія Каваленка, Аляксей Пустаход, Андрэй Янковіч, Дзмітрый Кажадуб, Цімафей Пугачоў, Дзмітрый Касенка, Сяргей Комар, Андрэй Балмакоў, Аляксандр Гетчанка, Дзмітрый Чавусаў, Аляксандр Чыкіндзін, Анатоль Каліноўскі, Юрый Рукшта, Сяргей Шчарбакоў, Віктар Яўмененка.
Праваабаронцы патрабуюць ад уладаў неадкладна вызваліць усіх палітвязняў і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзян краіны.
Адпаведную заяву, акрамя “Вясны”, падпісалі Беларускі Хельсінкскі камітэт, Lawtrend, Беларуская асацыяцыя журналістаў, “Прававая ініцыятыва”.
На 7 красавіка ў Беларусі 922 чалавекі прызнаныя палітвязнямі.
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаКолькасць стратных арганізацый у сельскай гаспадарцы за год вырасла ў 1,5 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка



