Прадстаўнікі хаба “Імагуру” прыгавораныя да працяглых тэрмінаў, двое з іх па-за межамі Беларусі
3 снежня, Позірк. Мінскі гарадскі суд 2 снежня прыгаварыў да працяглых тэрмінаў зняволення прадстаўнікоў стартап-хаба “Імагуру” (Imaguru) Таццяну Марыніч, Анастасію Хамянкову і Яўгена Пугача, вынікае з інфармацыі Генеральнай пракуратуры.
Заснавальніца хаба Марыніч і супрацоўніца Хамянкова, якая, паводле версіі нагляднага органа, таксама з’яўлялася “фактычным кіраўніком”, асуджаныя на 12 і 11 гадоў пазбаўлення волі адпаведна. Вырак ім вынесены завочна — жанчыны знаходзяцца па-за межамі Беларусі. Суд таксама пастанавіў спагнаць з кожнай з іх штраф у памеры 7 тыс. базавых велічыняў (280 тыс. рублёў).
Марыніч і Хамянкову прызналі вінаватымі паводле ч. 2 арт. 243, ч. 1 арт. 357, ч. 3 арт. 3611, ч. 2 арт. 424, ч. 3 арт. 130, ч. 3 арт. 361 і арт. 3691 Крымінальнага кодэкса.
На лаве падсудных быў толькі Пугач, які займаў пасаду дырэктара “Імагуру” з 2018 года да сакавіка 2020-га. Мужчына знаходзіцца ў няволі з ліпеня 2023 года, аднак яго імя раней не называлася. Следчы камітэт, паведамляючы пра завяршэнне расследавання справы, згадваў толькі пасаду Пугача і месца яго жыхарства (Смалявічы ў Мінскай вобласці).
Пугач прыгавораны да 4,5 года пазбаўлення волі паводле ч. 2 арт. 243 і ч. 3 арт. 361. Згодна з рашэннем суда, ён таксама аштрафаваны на 500 б.в. (20 тыс. рублёў).
Генпракуратура адзначыла, што прыгавор не набыў моц і можа быць абскарджаны і апратэставаны.
СК раней заяўляў, што Марыніч і Хамянкова “стварылі і кіравалі экстрэмісцкім фарміраваннем”, пад якім меўся на ўвазе стартап-хаб “Імагуру”. Арганізацыя нібыта размяшчала “экстрэмісцкія матэрыялы, скіраваныя на падтрымку масавых беспарадкаў, што праходзілі ў сталіцы ў жніўні 2020 года” (так улады называюць масавыя пратэсты супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў).
Спецвытворчасць у адносінах да жанчын СК пачаў 2 траўня.
КДБ прызнаў згаданую арганізацыю “экстрэмісцкім фарміраваннем” у жніўні 2023 года. Яго ўдзельнікамі былі названыя Марыніч, Хамянкова, а таксама Андрэй Новак і Кацярына Болтан-Сміт.
У траўні 2021 года галоўны офіс “Імагуру” пераехаў у Мадрыд пасля таго, як быў пазбаўлены памяшкання ў Мінску. На сёння пазіцыянуе сябе як пан’еўрапейскі стартап-хаб з цэнтрамі ў сталіцы Іспаніі, а таксама ў Вільнюсе і Варшаве, дзе таксама адкрыты яго пляцоўкі.
У кастрычніку 2022 года Марыніч адзначыла ў інтэрв’ю “Позірку”, што “Імагуру” працуе з беларускімі стартапамі і ІТ-кампаніямі, якія пасля 2020 года пераехалі і працягваюць пераязджаць у Польшчу, Літву і іншыя краіны.
Даведка “Позірку”:
- ч. 3 арт. 130 КК — наўмысныя дзеянні, скіраваныя на ўзбуджэнне сацыяльнай варожасці і варажнечы паводле прыкметы іншай сацыяльнай прыналежнасці, здзейсненыя службовай асобай з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў, групай асоб;
- ч. 2 арт. 243 КК — ухіленне ад выплаты падаткаў, збораў шляхам утойвання, наўмыснага заніжэння падатковай базы, ухілення ад перадачы падатковай дэкларацыі (разліку) або ўнясення ў яе заведама ілжывых звестак, што прывяло да прычынення шкоды ў буйным памеры;
- ч. 1 арт. 357 КК — змова або іншыя дзеянні, здзейсненвыя з мэтай захопу або ўтрымання дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам;
- ч. 3 арт. 361 КК — публічныя заклікі да захопу ўлады ці гвалтоўнай змены канстытуцыйнага ладу Беларусі, ці здрады дзяржаве, ці здзяйснення тэракту ці дыверсіі, ці ажыццяўлення дзеянняў, скіраваных на парушэнне тэрытарыяльнай цэласнасці, ці здзяйснення іншых дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацбяспецы Беларусі, у тым ліку на прымяненне мер абмежавальнага характару (санкцый); заклікі да замежнай дзяржавы, замежнай ці міжнароднай арганізацыі здзейсніць дзеянні, скіраваныя на прычыненне шкоды нацбяспецы Беларусі, — з выкарыстаннем СМІ, інтэрнэту, альбо службовай асобай з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў, альбо тыя, што пацягнулі цяжкія наступствы;
- ч. 3 арт. 3611 КК — уваходжанне асобы ў склад экстрэмісцкага фарміравання ў мэтах здзяйснення злачынства экстрэмісцкай скіраванасці (удзел у экстрэмісцкім фарміраванні);
- арт. 3691 КК — дыскрэдытацыя Беларусі;
- ч. 2 арт. 424 КК — наўмыснае насуперак інтарэсам службы здзяйсненне службовай асобай з карыслівай ці іншай асабістай зацікаўленасці дзеянняў з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў, што пацягнула прычыненне шкоды ў буйным памеры або істотнай шкоды правам і законным інтарэсам грамадзян альбо дзяржаўным ці грамадскім інтарэсам (злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі).
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗША маюць намер і надалей ціснуць на рэжым Лукашэнкі і падтрымліваць беларусаў — прадстаўнік Дзярждэпа (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗША працягнуць падтрымліваць дэмакратычныя памкненні беларусаў — намеснік дзяржсакратара (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская на стратдыялогу з ЗША: Трэба распрацаваць крокі, каб вызваліць Беларусь ад расійскага панавання (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская заклікала ЗША працягваць ціск на рэжым, падтрымліваючы грамадзянскую супольнасць і СМІМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў лістападзе вырас на 7,77%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаВосем банкаў паведаміла аб новаўвядзеннях для кліентаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка