СК пачаў спецвытворчасць у дачыненні да прадстаўнікоў стартап-хаба Imaguru Таццяны Марыніч і Анастасіі Хамянковай
3 траўня, Позірк. Следчы камітэт 2 траўня пачаў спецыяльную вытворчасць у дачыненні да кіраўніка стартап-хаба Imaguru Таццяны Марыніч і супрацоўніцы арганізацыі Анастасіі Хамянковай, вынікае з адпаведнага пераліку на сайце ведамства.
Марыніч і Хамянковай інкрымінаваныя ч. 3 арт. 130, ч. 2 арт. 243, ч. 1 арт. 357, ч. 3 арт. 361, ч. 2, ч. 3 арт. 3611, ч. 2 арт. 3612, ч. 2 арт. 3613, арт. 3691, ч. 2 арт. 424 Крымінальнага кодэкса.
Абодвум загадана з’явіцца ў СК Мінска.
КДБ прызнаў Imaguru “экстрэмісцкім фарміраваннем” у жніўні мінулага года. Яго ўдзельнікамі былі названыя Марыніч, Хамянкова, Андрэй Новак, Кацярына Болтан-Сміт.
Хамянкова ў лістападзе 2023 года ўдзельнічала з дэмакратычным лідарам Святланай Ціханоўскай у перамовах па пытаннях бізнесу з палітыкамі Партугаліі.
Imaguru пазіцыянуе сябе як пан’еўрапейскі стартап-хаб з цэнтрамі ў Вільнюсе, Варшаве і Мадрыдзе. У траўні 2021 года галоўны офіс Imaguru пераехаў у сталіцу Іспаніі пасля таго, як быў пазбаўлены памяшкання ў Мінску.
Марыніч у кастрычніку 2022 года ў інтэрв’ю “Позірку” адзначыла, што аўдыторыяй Imaguru з’яўляюцца беларускія стартапы і ІТ-кампаніі, якія пасля 2020 года пераехалі і працягваюць пераязджаць у Польшчу, Літву і іншыя краіны.
У Мінску Imaguru адкрыўся ў 2013 годзе, быў адной з самых папулярных і буйных пляцовак для сустрэч бізнесменаў, прадстаўнікоў стартапаў і інвестараў. Тут праводзіліся бізнес-мерапрыемствы, функцыянаваў стартап-акселератар, праграмы рэзідэнцыі для стартапаў, праходзіла навучанне для бізнес-анёлаў. Таксама хаб прадастаўляў пляцоўку для грамадскіх і культурных мерапрыемстваў.
Спецыяльная вытворчасць — вытворчасць па крымінальнай справе ў дачыненні да абвінавачанага, які знаходзіцца па-за межамі Беларусі і ўхіляецца ад яўкі ў орган, які вядзе крымінальны працэс. Магчымая па 34 складах злачынстваў, якія пераважна адносяцца да катэгорыі цяжкіх і асабліва цяжкіх. Сярод іншага гэта акт тэрарызму, генацыд, найміцтва, здрада дзяржаве, дыверсія, стварэнне экстрэмісцкага фарміравання альбо ўдзел у ім, масавыя беспарадкі, заклікі да санкцый і інш.
Даведка “Позірка”
артыкул 130 Крымінальнага кодэкса — распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы;
арт. 243 — ухіленне ад выплаты падаткаў;
арт. 357 — змова ці іншыя дзеянні, учыненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады;
арт. 361 — заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый) , іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь;
арт. 3611 — стварэнне экстрэмісцкага фарміравання альбо ўдзел у ім;
арт. 3612 — фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці;
арт. 3613 — удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фарміраванні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеяннях, вярбоўка альбо падрыхтоўка асоб да такога ўдзелу;
арт. 3691 — дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь;
арт. 424 — злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі.
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская ў парламенце Нарвегіі заклікала змагацца за беларускіх палітвязняўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка"Белпошта" плануе запусціць свой маркетплейс у 2025 годзеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваУ "Белтэлекама" самая вялікая ў Еўропе пляцоўка інтэрактыўнага ТБ, сцвярджае намеснік кіраўніка прадпрыемстваМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаДабравольскі: Замест абвінавачванняў супраць "Платформы 2025" рэкамендуем правесці справядлівыя выбарыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка