Ціханоўская папрасіла партугальскі ўрад змякчыць умовы для працы беларускага бізнесу

13 лістапада, Позірк. Дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская падчас сустрэчы ў Лісабоне з дзяржсакратаром Партугаліі Бернарду Іву Крузам папрасіла змякчыць умовы для працы беларускага бізнесу ў гэтай краіне.
Прэс-служба беларускага палітыка паведаміла “Позірку”, што ў сустрэчы ўдзельнічалі кіраўнікі беларускіх кампаній і стартапаў, якія працуюць у Партугаліі, а таксама прадстаўніца беларускага стартап-хаба Imaguru Анастасія Хамянкова.
Ціханоўская падкрэсліла, што беларускія кампаніі, якія пераехалі ў Партугалію, працягваюць працаваць на карысць зменаў у Беларусі, падтрымліваюць рэпрэсаваных, беларускія ініцыятывы, добраахвотнікаў ва Украіне. Палітык выказала ўпэўненасць, што гэты бізнес пасля дэмакратычных перамен вернецца ў Беларусь і будзе аднаўляць нацыянальную эканоміку.
Падчас сустрэчы бакі закранулі шэраг пытанняў: абмен досведам у бізнэс-асяроддзі і заканадаўства ў сферы бізнесу для новай Беларусі; спрашчэнне працэдуры легалізацыі для рэлакаваных супрацоўнікаў і атрымання ВНЖ; выдача пашпартоў іншаземцаў для тых, хто не можа аднавіць дакументы ў Беларусі; зняцце патрабавання апастылю для дакументаў; магчымасць адкрываць банкаўскія рахункі; змякчэнне падаткавай нагрузкі для IT-кампаній; атрыманне дакументаў для беларускіх дзяцей, народжаных у Партугаліі.
Адзначаецца, што па выніках перамоваў была дасягнутая дамоўленасць, што Міністэрства замежных спраў Партугаліі вызначыць кантактную асобу, каб працягваць камунікацыю па вырашэнні абмеркаваных пытанняў.
Ціханоўская прыбыла з візітам у Лісабон 12 лістапада. Афіцыйныя мерапрыемствы запланаваны на 13 і 14 лістапада. Анансаваныя сустрэчы з прэм’ер-міністрам, міністрам абароны.
Дэмакратычны лідар наведвала Партугалію ў сакавіку 2021 года і чэрвені 2022-га.
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, ЭканомікаЗа 50 месяцаў вайны Расіі супраць Украіны спажывецкія цэны ў Беларусі выраслі на 33,3% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаНа думку ідэолагаў, "кожны беларус" лічыць "Славянскі базар" найбольш вядомым культурным мерапрыемствам, якое ведаюць ва ўсім свецеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа пяць гадоў аб'ём пабудаванага жылля з дзяржпадтрымкай зменшыўся ў 2,8 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства



