Задача дэмакратызацыі Беларусі застаецца ў ліку прыярытэтаў Савета Еўропы — АПК
3 снежня, Позірк. Задача дэмакратызацыі Беларусі застаецца ў ліку прыярытэтаў Савета Еўропы (СЕ), пра гэта, паводле інфармацыі прадстаўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК) па міжнароднай і еўрапейскай супрацы Уладзіміра Астапенкі, было заяўлена 2 снежня ў Страсбургу (Францыя) на пасяджэнні кантактнай групы СЕ і беларускіх дэмсіл.
Сцвярджаецца таксама, што абсалютная большасць дзяржаў — удзельніц СЕ “актыўна падтрымлівае развіццё мэтавай супрацы з беларускімі дэмсіламі на фоне татальнай ізаляцыі рэжыму Лукашэнкі”.
У сустрэчы бралі ўдзел кіраўнікі вядучых дэпартаментаў усіх галоўных структур СЕ (Камітэта міністраў, Парламенцкай асамблеі, Кангрэса мясцовых і рэгіянальных органаў улады). Беларускія дэмсілы прадстаўлялі члены АПК, Каардынацыйнай рады (КР), Офіса Святланы Ціханоўскай, праваабарончых арганізацый ды інш.
Паводле слоў Астапенкі, адбыўся “канструктыўны і зацікаўлены абмен думкамі адносна выканання плана мерапрыемстваў Савета Еўропы па Беларусі” на 2024–2025 гады.
Прыкладам рэалізацыі палажэнняў стратэгіі супрацы СЕ з дэмсіламі замест структур афіцыйнага Мінска палітык назваў запрашэнне дэлегацыі КР да ўдзелу ў працы асноўных камітэтаў ПАСЕ, падрыхтоўку шматлікіх нарматыўных дакументаў СЕ на беларускай мове, а таксама стварэнне ў Вільнюсе інфармацыйнага пункта СЕ для беларусаў.
Рашэнне стварыць кантактную групу СЕ па Беларусі было прынятае ў верасні 2022 года. Першае пасяджэнне адбылося ў лістападзе таго ж года. З беларускага боку ў групу ўвайшлі прадстаўнікі дэмсіл і грамадзянскай супольнасці.
Ад СЕ ў групе ўдзельнічаюць прадстаўнікі ўсіх палітычных структур, у тым ліку ПАСЕ і Офіса камісара па правах чалавека.
Летась у кастрычніку СЕ надаў дэмсілам асобны офіс у сваім будынку ў Страсбургу.
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗША маюць намер і надалей ціснуць на рэжым Лукашэнкі і падтрымліваць беларусаў — прадстаўнік Дзярждэпа (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗША працягнуць падтрымліваць дэмакратычныя памкненні беларусаў — намеснік дзяржсакратара (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская на стратдыялогу з ЗША: Трэба распрацаваць крокі, каб вызваліць Беларусь ад расійскага панавання (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская заклікала ЗША працягваць ціск на рэжым, падтрымліваючы грамадзянскую супольнасць і СМІМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў лістападзе вырас на 7,77%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаВосем банкаў паведаміла аб новаўвядзеннях для кліентаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка