Мінск 17:48

У лістападзе суседнія краіны ЕС спынілі больш за 1.400 спробаў пранікнення нелегалаў з Беларусі

Ілюстрацыйнае фота: Памежная варта Польшчы

3 снежня, Позірк. 1.403 спробы пранікнення нелегальных мігрантаў з беларускай тэрыторыі спынілі ў лістападзе 2024 года суседнія краіны Еўрасаюза, сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз штодзённых звестак іх пагранічных службаў.

Гэта найменшая колькасць пасля лютага, калі было зафіксавана 458 спробаў.

У параўнанні з кастрычнікам колькасць спробаў парушэння мяжы зменшылася ў 1,6 раза (было 2.211), з лістападам 2023 года — у 1,9 раза (2.654).

На польскім напрамку спынена на 26,8% спробаў менш, чым у кастрычніку (1.032 супраць 1.410), і на 30,6% менш, чым у леташнім лістападзе (было 1.486); на латвійскім — адпаведна менш у 2,3 раза (256 супраць 582) і ў 3,3 раза (836); на літоўскім — менш у 1,9 раза (115 супраць 219) і ў 2,9 раза (332).

За 11 месяцаў 2024 суседнія краіны ЕС спынілі 35 535 спробаў незаконнага пранікнення з беларускай тэрыторыі — на 14,1% менш, чым за студзень — лістапад летась (41 352).

Польшча прадухіліла 29.304 спробы (+16,7; 25.100), Латвія — 5.274 (-2,6 раза; 13.728), Літва — 957 (-2,6 раза; 2.524).

Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: