Да 2028 года падоўжаны тэрмін узаконьвання самавольна занятых зямельных участкаў
6 снежня, Позірк. Закон “Аб змяненні законаў па пытаннях дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёй” падпісаў 5 снежня Аляксандр Лукашэнка, паведамляе яго прэс-служба.
Сярод іншага дакумент падаўжае да 1 студзеня 2028 года тэрмін узаконьвання самавольна занятых зямельных участкаў (“зямельная амністыя”).
Законам таксама прадугледжваецца абавязковая дзяржаўная рэгістрацыя нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёй на працягу не больш за 6 месяцаў, а па раней выдадзеных дакументах — да 1 студзеня 2031 года.
“Грамадзяне змогуць атрымліваць пасведчання аб дзяржрэгістрацыі непасрэдна ў натарыуса, які засведчыў альбо выдаў дакумент, які з’яўляецца падставай для рэгістрацыі, без неабходнасці дадатковага наведвання рэгістратара нерухомасці”, — гаворыцца ў паведамленні.
У адпаведнасці з дакументам, у Адзіны дзяржаўны рэгістр нерухомай маёмасці ў аўтаматычным рэжыме будуць уносіцца выпраўленні, звязаныя са змяненнем адрасоў аб’ектаў нерухомасці, персанальных даных грамадзян, ідэнтыфікацыйных звестак суб’ектаў гаспадарання, а таксама з пераходам правоў на нерухомую маёмасць у выпадку стварэння індывідуальным прадпрымальнікам камерцыйнай арганізацыі.
Законам таксама прадугледжаны прынцып рэгістрацыйных дзеянняў незалежна ад месца знаходжання маёмасці, а таксама абавязковы дасудовы парадак абскарджання дзеянняў рэгістратара нерухомасці.
Да прыняцця закона “зямельная амністыя” дзейнічала з 1 верасня 2022 года па 1 верасня 2025-га.
Па стане на ліпень 2024 года ў Беларусі выяўлена 79 тыс. фактаў самавольнага заняцця часткі зямель, аднак толькі па 14% з іх зробленая спроба легалізацыі.
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла 10-е месца па росце спажывецкіх цэн у студзені 2025 года на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУ 2024 годзе колькасць асуджаных паводле “наркатычных" артыкулаў скарацілася на 6,4% — статыстыка Вярхоўнага судаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 21 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаУ 2024 годзе доля апраўдальных прысудаў у крымінальных працэсах вырасла з 0,14% да 0,19%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаЗа апошнія пяць гадоў колькасць вакансій на рынку працы вырасла амаль удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка