Пастаянны прадстаўнік Расіі пры АДКБ занепакоіўся гіпатэтычнай ядзернай пагрозай з боку НАТО
9 снежня, Позірк. На межах Беларусі і Расіі “назіраецца канцэнтрацыя ўзброеных сіл НАТО, уключаючы патэнцыял размяшчэння сродкаў, здольных несці ядзерныя боепрыпасы”, заявіў у інтэрв’ю выданню “Саюзнікі. АДКБ” прадстаўнік РФ пры Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы Віктар Васільеў.
Паводле яго слоў, “стратэгічная сітуацыя пагоршылася і пасля ўступлення ў Паўночнаатлантычны альянс Фінляндыі і Швецыі”.
Дыпламат не згадаў пра тое, што Мінск і Масква ўжо даўно заяўляюць пра размяшчэнне на беларускай тэрыторыі расійскай тактычнай ядзернай зброі, а ўступленне Фінляндыі і Швецыі ў НАТО наўпрост звязанае з пагрозай РФ, якая развязала поўнамаштабную вайну ва Украіне.
Васільеў паведаміў, што РФ і Беларусь з’яўляюцца “актыўнымі рухавікамі” праекта Еўразійскай хартыі разнастайнасці і шматпалярнасці ў XXI стагоддзі. Такі дакумент ён лічыць запатрабаваным.
8 снежня начальнік дэпартамента міжнароднай вайсковай супрацы Міністэрства абароны Валерый Равенка ў эфіры тэлеканала СТБ заявіў, што “анамальная актыўнасць” НАТО ля межаў Беларусі пачалася вельмі даўно, яшчэ да 2020 года.
“Яны плаўна, раўнамерна падвышалі боегатоўнасць сваіх узброеных сіл, адбывалася нарошчванне ўзбраення, вайсковай тэхнікі, актыўнасць павялічвалася, гэта правядзенне буйнамаштабных вучэнняў. У тым ліку гэта праходзіла на фоне ўтойвання сапраўдных маштабаў гэтых вучэнняў. Сёлета, натуральна, быў новы віток. Віток звязаны найперш з правядзеннем вучэння “Абаронца”. Гэта была дэманстрацыя ў дачыненні да Расіі, Рэспублікі Беларусь, што яны гатовыя да нейкіх рашучых дзеянняў”, — лічыць прадстаўнік Мінабароны.
Паводле сцвярджэння прадстаўніка Мінабароны, Польшча ў хуткім часе “хоча дасягнуць колькасці ў 300 тыс. [вайскоўцаў] — практычна ў два разы больш, чым у іх было пяць гадоў таму”.
19 лістапада прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падпісаў Асновы дзяржаўнай палітыкі ў галіне ядзернага стрымлівання, у якой сярод іншага ўзгадваецца Беларусь. У дакуменце пазначана, што Масква “пакідае за сабой права” выкарыстаць ядзерную зброю ў адказ на “прымяненне супраць яе і (або) яе саюзнікаў ядзернай і (або) іншых відаў зброі масавага паражэння, а таксама ў выпадку агрэсіі супраць Расійскай Федэрацыі і (або) ) Рэспублікі Беларусь як удзельнікаў Саюзнай дзяржавы з прымяненнем звычайнай зброі, якая стварае крытычную пагрозу іх суверэнітэту і (або) тэрытарыяльнай цэласнасці”.
На пасяджэнні Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы 6 снежня ў Мінску Пуцін заявіў, што падпісаны ў той жа дзень дагавор аб гарантыях бяспекі РФ і Беларусі “вызначае ўзаемныя саюзніцкія абавязацельствы па забеспячэнні абароны, абарону суверэнітэту, незалежнасці і канстытуцыйнага ладу” дзвюх краін. Ён у чарговы раз нагадаў, што “гаворка ў тым ліку ідзе і пра расійскую тактычную ядзерную зброю”, размешчаную, “на прапанову” Лукашэнкі на тэрыторыі Беларусі.
Дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч 6 снежня заявіў, што Аляксандр Лукашэнка мае асабісты “ядзерны чамаданчык” з “чырвонай кнопкай”.
- Грамадства
- ГрамадстваКолькасць атрымальнікаў навуковай ступені ў 2024 годзе вырасла на 3,5% — даныя ВАК (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- ЭканомікаУ 2024 годзе Беларусь набыла за мяжой тавараў на 5,4 млрд долараў больш, чым прадала (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская сустрэнецца з прэм'ерам, спікерам парламента, кіраўніком МЗС АлбанііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 4 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаКолькасць нанятых на дадаткова ўведзеныя працоўныя месцы за пяць гадоў зменшылася амаль удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваПаводле хадайніцтва пракуратур суды сістэматычна выносяць рашэнні аб абмежаванні дзеяздольнасці грамадзянМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка