Дзяржпадтрымка 21 друкаванага СМІ працягнута на 2025 год
11 снежня, Позірк. Пра зацвярджэнне спісу друкаваных СМІ, якім у 2025 годзе будзе аказвацца падтрымка з дзяржаўнага бюджэту, паведамляе Міністэрства інфармацыі.
У спіс уключаныя “масава-палітычныя, літаратурна-мастацкія, адукацыйныя, культуралагічныя, адукацыйныя СМІ, а таксама выданні для дзяцей і моладзі, асноўнай мэтай якіх з’яўляецца рэалізацыя дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі: знаёмства грамадскасці з актуальнымі праблемамі палітычнага, сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь, функцыянавання сістэмы ідэалогіі, адукацыі і іншых сацыяльных сфер краіны”, паведамілі ў ведамстве.
Спіс не змяніўся ў параўнанні з 2022–2024 гадамі, у яго зноў уключаныя (у дужках — заснавальнікі і (ці) выдаўцы):
часопіс “Алеся” (Міністэрства інфармацыі, Беларускае таварыства жанчын);
часопіс “Беларускі гістарычны часопіс” (Міністэрства адукацыі);
часопіс “Бярозка” (выдавецкі дом “Звязда”);
газета “Вместе!” (Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, Беларускае таварыства інвалідаў);
часопіс “Вясёлка” (выдавецтва “Адукацыя і выхаванне”);
“Журнал спецыяльнага прызначэння” (выдавецкі дом Адміністрацыі прэзідэнта “Беларусь сёння”);
газета “Звязда” з дадаткамі “ЧЫРВОНКА Чырвоная змена”, “Мясцовае самакіраванне” (Савет Рэспублікі, Палата прадстаўнікоў, Савет міністраў; БРСМ);
газета “Знамя юности” (Міністэрства адукацыі, БРСМ, ВД “Беларусь сёння”);
газета “Зорька” (БРСМ);
газета “Літаратура і мастацтва” (Міністэрства інфармацыі, Саюз пісьменнікаў Беларусі, рэдакцыйна-выдавецкае ўстанова “Літаратура і мастацтва”);
часопіс “Маладосць” (Міністэрства інфармацыі, Саюз пісьменнікаў Беларусі, РВУ “Літаратура і мастацтва”);
часопіс “Мастацтва” (Міністэрства культуры);
часопіс “Народная асвета” (Міністэрства адукацыі);
“Народная газета” (ВД “Беларусь сёння”);
часопіс “Нёман” (Міністэрства інфармацыі, Саюз пісьменнікаў Беларусі, выдавецкі дом “Звязда”);
часопіс “Полымя” (Міністэрства інфармацыі, Саюз пісьменнікаў Беларусі, ВД “Звязда”);
часопіс “Родная прырода” (Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя);
газета “Рэспубліка” (Савет міністраў, ВД “Беларусь сёння”);
газета “СБ. Беларусь сёння” (Адміністрацыя прэзідэнта, ВД “Беларусь сёння”);
“Сельская газета” (Савет міністраў, ВД “Беларусь сёння”);
газета “Спартыўная панарама” (Міністэрства спорту і турызму).
У рэспубліканскім бюджэце на 2024 год выдаткі на “перыядычны друк і выдавецтва” прадугледжаны ў памеры 6,7 млн рублёў, на “падтрыманне тэлебачання і радыёвяшчання” — 142,4 млн.
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 11 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваМінулая восень стала найцяплейшай пасля восені 2020 года за ўвесь перыяд метэаназіранняўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаУ трох рэгіёнах Беларусі павялічылася доля стратных арганізацыйМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаБеларусь застаецца на другім месцы ў ЕАЭС па росце прамвытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка